«Асіповіцкі край»: з пачуццём запатрабаванасці

«Асіповіцкі край»: з пачуццём запатрабаванасці

5 мая — Дзень друку

Сёлетні злёт перадавікоў народнай гаспадаркі Асіповіччыны ў памяці і зараз: нечаканае запрашэнне на сцэну — і намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па эканамічнай палітыцы Мікалай Калтуноў уручае ноўтбук. Гучыць падзяка работнікам “Асіповіцкага краю” за плённую працу, пажаданне далейшых поспехаў — і ціхія, ужо не для залы словы парламентарыя: “Загадзя шчыра віншую калектыў рэдакцыі з будучым Днём друку. Ведаю, як “лёгка” працуецца журналістам-“раёншчыкам”, але вы сапраўды малайцы. Дзякуй, трымайце і надалей сваю такую высокую марку!”

Мікалай Калтуноў уручае ноутбук галоўнаму рэдактару "АК" Віталю Кулакову
Мікалай Калтуноў уручае ноутбук галоўнаму рэдактару «АК» Віталю Кулакову

Два месяцы мінула ўжо з таго часу, днямі — наша прафесійнае свята, а таму цяпер ужо магу данесці чытачам “сакрэтныя словы” Мікалая Анісімавіча. Тым больш, што, здаецца, не падводзім: да шэрагу ранейшых узнагарод нядаўна ў нас з’явіўся Дыплом Міністэрства інфармацыі краіны за актыўны ўдзел у рэспубліканскім творчым конкурсе на лепшае асвятленне пытанняў будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, патрыятычнае выхаванне насельніцтва, а рэдактар аддзела эканомікі Дзмітрый Саўрыцкі стаў лаўрэатам Х Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі “Залатая Ліцера” ў намінацыі “Лепшы рэпарцёр раённых, гарадскіх, шматтыражных друкаваных СМI”.

Галоўная журналісцкая ўзнагарода — мара, бадай, кожнага газетчыка. I справа, хутчэй за ўсё, нават не ў жаданні задаволіць пачуццё гордасці. Журналіст штодня шукае, думае, піша — і гэтак бясконца, у яго, па сутнасці, няма выхадных, ён не выходзіць з такога мітусліва-насычанага напружанага кола. I тая ж узнагарода, тое ж добрае слова нам вельмі патрэбны. Каб разумець, што робім не дарэмна, каб самому сабе сказаць: “Калі атрымалася, то ты запатрабаваны, тваё слова мае вагу, яго чакаюць. А значыць, трэба яшчэ лепей…”

Па вялікаму ліку прызнаннем нас не вельмі песцяць. I гэта зразумела: пакрытыкавалі каго — нажылі “сябра”, прапусцілі якую коску ў газеце — званок за званком з “віншаваннямі”… Што зноў жа не дзіўна, бо работа журналіста ў чымсьці нагадвае працу мінёра: калі ў іншых сферах памылка не кідаецца адразу ўсім у вочы і застаецца звычайна па-за кадрам, то слова, як вядома, не верабей…

Але і за гэта мы, журналісты, удзячны сваёй “лёгкай” прафесіі. Ужо хаця б таму, што адчуваем запатрабаванасць з боку грамадства, людзей, для якіх і працуем. I калі бярэш трубку, каб адказаць на чарговы тэлефонны званок, і чуеш ад незнаёмага чалавека не скаргу ці катэгарычнае патрабаванне “хутка прышліце карэспандэнта для…”, а простыя словы ўдзячнасці за той ці іншы матэрыял альбо дапамогу ў вырашэнні якога-небудзь пытання — вышэй узнагароды для нас няма.

Дзякуй усім неабыякавым землякам за такое! I пазаштатнікам за плённае супрацоўніцтва, і заснавальнікам за падтрымку, і чытачам за вернасць сваёй “раёнцы”. Мы і надалей будзем старацца. З нашым і вашым надыходзячым святам!

Віталь КУЛАКОЎ, галоўны рэдактар “АК”.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость