Асоба З ліку “ўпёртых” 29.01.10, № 7


Свае погляды наконт ролі асобы ў гісторыі філосафы выказваюць даўно, і іх вывады падчас розняцца вельмі значна. Наша меркаванне на ісціну ў апошняй інстанцыі прэтэндаваць, канечне, права не мае, а таму проста канстатуем факт, самастойна ацаніць які можа кожны чытач “АК”.

ДУКВП “Водаканал” Ігар Трацяк узначаліў у лістападзе 2006 года, і ўжо за такі адносна кароткі тэрмін тут зроблены значны крок наперад па многіх накірунках. У прыватнасці, калектыў сёння не толькі па-ранейшаму паспяхова займаецца непасрэдна камунальнымі справамі, а і ўвайшоў у лік вядучых будаўнічых арганізацый рэгіёна. З 2007 года, напрыклад, прадпрыемства папоўнілася 32 адзінкамі аўта-трактарнай тэхнікі, здадзена пад ключ 16 домікаў у аграгарадках, летась — 120-кватэрны дом у горадзе, на яшчэ большай колькасці сур’ёзных аб’ектаў шчыруюць “водаканалаўцы” сёлета.

Натуральна, рост аб’ёмаў работ аб’ектыўна запатрабаваў і павелічэння колькасці працуючых: калектыў вырас практычна на трэць — да 450 чалавек. Работа, безумоўна, на першым плане, але хіба правільна цыкліцца толькі на вытворчасці, хіба не могуць працаўнікі ў вольную хвіліну сабрацца ў сябе і заняцца здароўем, паказаць майстэрства за тым жа більярдным ці тэнісным сталом?

Такая думка з галавы Ігара Андрэевіча не выходзіла ўжо з першых дзён кіраўніцтва ДУКВП. Ды і варыянт яе станоўчага рашэння жыццё падказвала: на былой базе міжкалгасбуда, гаспадаром якой стаў “Водаканал”, сіратліва стаялі сцены недабудаванай пабудовы, якую паціху “дабівала” прырода…

Любы нармальны чалавек без падказкі зразумее і ацэніць, чаго каштавала кіраўніку ператварыць сёння тую закінутую, нікому не патрэбную 2-павярхоўку ў фізкультурна-аздараўленчы комплекс. А пры яго адкрыцці Ігару Андрэевічу, майстру вытворчай базы Таміле Суднік, пад началам якой усё даводзілася да ладу, і другім, хто меў далучэнне да зробленага, ні на ёту сорамна не было: будынак стаў сапраўднай цукеркай! Вялікая зала ў ім адда-дзена аматарам більярда, і на трох новых сталах можна смела ладзіць ужо і маштабныя спаборніцтвы, а першы паверх запрашае жадаючых па-правіць сваё здароўе на розных сучасных трэнажорах, пагуляць у пінг-понг і г.д.

…За сваё без малога паўвекавое жыццё гэты чалавек ні на якой пасадзе не шукаў лёгкіх шляхоў, за што не раз і атрымліваў “на арэхі”: далёка не кожны “вялікі начальнік” задаволены, што Трацяк мае ўласны погляд на тую-іншую справу ці пытанне і не саромеецца адстойваць яго. Вось толькі Андрэевіч не ўпарты, а ўпёрты. Упёрты ў самым лепшым сэнсе слова: калі ўпэўнены, што вызначанае пойдзе іменна на карысць, то зробіць усё магчыма-немагчымае, каб мэта абавязкова была дасягнута. А такое дарагога каштуе!..

Віталь КУЛАКОЎ.

Последние новости

Власть

Лукашенко рассказал о скором визите в Китай и встрече с Си Цзиньпином

21 августа 2025
Читать новость
Власть

Производство ракет – в центре внимания Лукашенко. Президент требует определиться с развитием отрасли

21 августа 2025
Читать новость
Общество

“Знакомый парень во время конфликта избил меня. Как его наказать?” Отвечает участковый инспектор милиции

21 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 21 августа для всех знаков зодиака

21 августа 2025
Читать новость
Власть

“Фундамент для масштабного рывка есть”. Главное из переговоров Лукашенко и Пезешкиана в Минске

20 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь и Иран стремятся превратить любые вызовы в новые возможности

20 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем