Аўтаномная рэспубліка “Дэльфін” 29.01.10, № 7



На ўскрайку віруючага горада, з яго праблемамі і стрэсамі, стаіць сабе, быццам недасяжны для чалавечых клопатаў, дзіцяча-юнацкі клуб фізічнай падрыхтоўкі “Дэльфін”. Ужо на ўваходзе ў яго хол адчуваецца спакойная засяроджанасць персаналу і дзелавітасць наведвальнікаў — нават дзіцячая, звычайна неспакойная кліентура адчувае сябе ў гэтых сценах больш дарослай.

Адна з мам называе клуб маленькай дзяржавай, якая працуе па сваіх законах. І працуе эфектыўна. У чым жа сакрэт паспяховасці, чым прываблівае асіпаўчан “аўтаномная спартыўная міні-рэспубліка”?

“Прэзідэнт”, ён жа дырэктар
На чале клуба ўжо 1,5 года стаіць Алесь Грыбко. Да гэтага ён вучыўся ў Акадэміі фізічнага выхавання і спорту, быў спецыялістам па ЛФК у Дараганаўскай санаторнай школе-інтэрнаце, інструктарам-метадыстам па спорту лакаматыўнага дэпо ст. Асіповічы, намеснікам дырэктара “Дэльфіна”.

— Сюды патрапіў праз некалькі тыдняў пасля адкрыцця. Склалася ўражанне, што гэта першы басейн у рэспубліцы: ніхто не мог грунтоўна патлумачыць, як правільна арганізаваць працу ўстановы, афармляць дакументы і г.д., і мы з тагачасным дырэктарам Артурам Піскуном прапусцілі праз сябе кіпы інфармацыі, вучылі трэнераў, інструктараў, настаўнікаў… У выніку дапамаглі нават тым, да каго першапачаткова за дапамогай звярталіся самі, напрыклад, глускаму басейну, — усміхаецца Алесь Мікалаевіч. — Добра, што не нарабілі тады памылак, якія было б цяжка выправіць…

З’явіўся басейн і, адпаведна, запыт на яго карыстанне. Хаця сёння наведвальнікаў паменела: не адно з прадпрыемстваў па фінансавых прычынах адмовілася ад паслуг “Дэльфіна”.

Дапамагаюць некаторыя мясцовыя прадпрымальнікі, якія добраахвотна прапаноў-ваюць частку сваіх сродкаў на падарункі пераможцам спаборніцтваў і іншае. Дзякуючы, да прыкладу, таму ж Сяргею Бонахаву, “рэспубліка” атрымала “інвестыцыі” ў памеры 20 плавальных дошак, а з удзелам Дзмітрыя Прусакова, Барыса Кацуры прайшло ўжо тры мясцовыя чэмпіянаты па плаванні.

Нягледзячы на скарачэнне кліентуры, калектыў функцыяніруе ў звычайным рэжыме.

— Кожны павінен рабіць сваю справу, — агучвае “канстытуцыю” Алесь. — Кіраўнік толькі настаўляе і арганізоўвае, але не наводзіць “парадак” у сферах, у якіх не цяміць. У мяне не барскае ці манаршае стаўленне да працы: калі спецыяліст сумленна выконвае абавязкі — яму шанаванне, калі не выконвае — адпаведная “ўзнагарода”. Хаця ў нас засталіся людзі, апантаныя сваёй працай, таму караць няма каго…

“Міністры”, яны ж трэнеры
У штаце клуба 11 трэнераў. Са з’яўленнем сямейнай пары трэнераў з бабруйскага вучылішча алімпійскага рэзерву Натэлы і Зураба Нанава, рэзультатыўнасць плыўцоў імкліва падскочыла. Пакуль дзеткі з перамогамі заўважаны толькі на абласным узроўні, але ў планах — выхад на рэспубліканскую арэну. Да слова, на міжнародным турніры ў Гродна сярод 280 удзельнікаў Насця Лук’яненка фінішавала шостай…

— Упершыню пабачыла асіпаўчан і іх здольнасці на адкрытым чэмпіянаце Бабруйска 3 гады таму, але на той момант з’ехала працаваць на Кіпр. У пазамінулым годзе разам з мужам 2-3 разы на ты-дзень пачалі прыязджаць сюды, — распавядае Натэла Вахтангіеўна, — а потым вырашылі пажыць і тут, бо вынікі даюць толькі штодзённыя заняткі. Да таго ж, мае выхаванцы з вучылішча Алімпійскага рэзерву Мікіта Увараў і Андрэй Трызна меркавалі перабірацца ў Мінск, а таму ніякія сур’ёзныя справы ў Бабруйску не затрымлівалі.

З 80-х гадоў не адчувала такой радасці ад працы, як цяпер. Цікава і дзецям, і нам з імі займацца. Можа, гэта адрозненне маленькага горада ад вялікага, але тут іншыя адносіны: пануе атмасфера павагі і ўдзячнасці. Мне даўно не казалі: “Дзякуй за трэніроўку!”, а цяпер не раз чую падобныя словы…

Сама трэнер пачала займацца плаваннем з-за… скаліёзу. Потым былі школа-інтэрнат спартыўнага про-філю, Інстытут фізкультуры, членства ў нацыянальнай зборнай. Натэла кажа, што праца трэнера — гэта праца “скульптара”, які дапамагае сфарміравацца маленькаму спартсмену як фізічна, так і псіхалагічна: “Спорт дысцыплінуе падлетка, мэтанакіроў-вае яго. Вялікую ролю адыгрывае падтрымка бацькоў — стымул і фундамент поспеху. Важна падтрымка і ў асяродку дарослых. І таму мы ўдзячны і калегам, таму ж Васілю Цынкевічу — за дапамогу і паразуменне”.

Грамадзяне: бацькі і дзеці
Графік падлетка, які займаецца спортам, нагадвае працоўны дзень яго бацькоў. Маці Таццяна Крэпская прыводзіць такі расклад сына Максіма: з 8 да 14 гадзін — школа, з 15 і да 17-18 — басейн, да дзевяці вечара — падрыхтоўка хатніх заданняў.

— Часам нават становіцца яго шкада, — прызнаецца жанчына. — Але лепш не прапа-ноўваць адпачыць і прапусціць трэніроўку! Хаця быў перыяд, калі на басейн узнікла алергія: прыходзілася пераконваць, угаворваць, дзесьці прымушаць і зацікаўліваць. Гэта, дарэчы, бывае ва ўсіх, плаванне — манатонны від спорту…

У секцыях “Дэльфіна” сёння налічваецца 260 “грама-дзян”, штодня праз басейн праходзіць яшчэ сотня школьнікаў-“турыстаў”. Тут жа функ-цыяніруе трэнажорны зал, можна займацца настольным тэнісам і гандболам. Раней існавала секцыя ушуістаў, яе трэнер нават наладзіў сувязі з кафедрай усходніх адзінаборстваў, якая забрала на навучанне некалькіх хлопцаў. Але скончыўся ў спецыяліста вольны час — знікла і з’ява…

Басейн у “Дэльфіне” зроблены па апошніх тэхналогіях. Але для таго, каб патэнцыял яго быў выкарыстаны цалкам, патрэбна не толькі дастатковая колькасць інструктараў і задавальняючы стан вады.

Галоўны козыр клуба — з’яднанасць усіх яго кампанентаў: дырэктара, супрацоўнікаў і наведвальнікаў. Яны існуюць у гармоніі, кожны выконвае сваю справу і гатовы зрабіць усё, каб дасягнуць максімальнага поспеху. А значыць, яны абавязкова прыйдуць!

Ганна МАЦКЕВІЧ.


Последние новости

Власть

Лукашенко рассказал о скором визите в Китай и встрече с Си Цзиньпином

21 августа 2025
Читать новость
Власть

Производство ракет – в центре внимания Лукашенко. Президент требует определиться с развитием отрасли

21 августа 2025
Читать новость
Общество

“Знакомый парень во время конфликта избил меня. Как его наказать?” Отвечает участковый инспектор милиции

21 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 21 августа для всех знаков зодиака

21 августа 2025
Читать новость
Власть

“Фундамент для масштабного рывка есть”. Главное из переговоров Лукашенко и Пезешкиана в Минске

20 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь и Иран стремятся превратить любые вызовы в новые возможности

20 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем