Спорт-навIны 29.01.10, № 7




Міні-футбол
У ХII турніры памяці за-служанага трэнера БССР В.Сасункевіча ў Бабруйску ўдзельнічалі хлопчыкі 1998-99 гадоў нараджэння. Наша каманда заняла 2 месца, а Улад Лаціннік быў названы лепшым варатаром спаборніцтва.
На міжнародным турніры на прызы Гомельскай дзіцячай спартыўнай школы асіпаўчане занялі III пры-ступку п’едэстала. Лепшымі ігракамі былі прызнаны Міхаіл Шчэрба і Аляксандр Комлеў.

Шахматы
Раённы чэмпіянат са-браў у клубе «Дэбют” мац-нейшых ігракоў са школ Асі-повіччыны. Сярод хлопчыкаў пераможцам стаў 9-класнік Iгар Валадзькоў (СШ № 4), за ім у турнірнай табліцы размясціліся вучні 10 класаў Дзяніс Усніч (СШ № 1) і Максім Скавыш (гімназія). Апошні разам з самым малодшым удзельнікам — 9-гадовым Iльёй Сідарэнкам (СШ № 4) выканалі норму III разрада, атрымалі адпаведныя па-сведчанні і былі за-прошаны на раённы чэмпіянат дарослых шахматыстаў.
Мацнейшай сярод дзяўчат стала 8-класніца Марыя Жук (СШ № 4). Другое і трэцяе месцы занялі адпаведна дзевяцікласніца Дар’я Грышановіч (9 клас, СШ № 1) і Дар’я Лашакова (5 клас, гімназія).
Усе пераможцы і прызёры ўзнагароджаны дыпломамі і грашовымі прызамі ад дзіцячай юнацкай спартыўнай школы і аддзела спорту і турызму райвыканкама.

Настольны тэніс
На базе гімназіі прай-шла раённая спартакіяда школьнікаў. У II-й групе школ тройка лідэраў выглядае так: Вяззе, Пратасевічы, Свіслач. Сярод удзельнікаў III-й групы мацнейшымі аказаліся каменіцкія, цэльскія і градзянецкія вучні.

Таэквандо
У мінскім спорткомплексе «Уручча” адбыўся штогадовы турнір «Першая пальчатка” для таэквандыстаў-пачаткоўцаў. Нашы 13-гадовыя спартсмены Iлья Семянцоў і Улад Фядосенка перамаглі ў вагавых катэгорыях да 45 кг і звыш 55 кг адпаведна, а Аляксандр Цяслёнак заваяваў бронзавы медаль (да 40 кг).

Хакей
Сёлета ў традыцыйным спаборніцтве «Залатая шайба” ўдзельнічалі 2 групы школьнікаў — 1995-96 і 1997 гадоў нараджэння і мала-дзей. На лёдзе стадыёна «Алімпіец” па агульных выніках у абедзвюх групах мацнейшымі сталі каманды СШ № 4, гімназіі і СШ № 3. Лепшымі хакеістамі прызнаны: сярод старэйшых — Арцём Дайнэка, Жэня Назаровіч, Улад Барташэвіч і Саша Астрэйка; сярод малодшых удзельнікаў — Алег Шчэцька, Улад Раманоўскі, Пеця Ануфрыенка і Алёша Пузік.
Дыпломы, кубкі і медалі пераможцам уручылі прадстаўнікі РК ГА «БРСМ” і аддзела моладзі райвыканкама.

Зімняе мнагаборства
Школьная раённая спартакіяда «Абаронца Айчыны” на базе СШ № 1 сабрала 70 удзельнікаў ва ўзросце ад 14 да 18 год. Яны падзяліліся на 20 каманд і спаборнічалі ў стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, падцягванні і лыжнай гонцы на 5 км. У выніку каманды размясціліся наступным чынам: I група — СШ № 4, гімназія, СШ № 1; II група — Вяззе, Дараганава, Ялізава; III група — Дрычын, Каменічы, Карытнае.
Найлепшыя індывідуальныя рэзультаты паказалі: сярод 14-гадовых хлопцаў — Павел Саўчанка (Вяззе), Міхаіл Марчанкаў (СШ № 4), Арцём Паўлаў (Ялізава); 15-16 гадоў — Віктар Налівайка (гімназія), Валерый Ерко (Дараганава), Арцём Казачэнка (Ялізава); ва ўзросце 17-18 гадоў — Мікалай Курапаў (Дараганава), Аляксандр Верамейчык (Вяззе), Станіслаў Карнееў (СШ № 4).

Падрыхтавала Вольга ЖАРНАСЕК


Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем