У пятніцу прайшоў раённы фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2026”

У пятніцу прайшоў раённы фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2026”

Галоўныя падзеі свята разгарнуліся на тэрыторыі Жорнаўскага сельскага Дома культуры. Гасцей тут віталі выстава сельгастэхнікі, каларытныя падворкі, якія прадставілі сельсаветы раёна сумесна з сельгаспрадпрыемствамі і работнікамі культуры. Для наведвальнікаў таксама арганізавалі выставы-продажы работ мясцовых рамеснікаў, народных умельцаў, а таксама настаўнікаў і вучняў ДШМ № 1 філіяла мастацкага напрамку. Дзеці з задавальненнем спрабавалі сілы ў гульнях-галаваломках, вырабленых з дрэва настаўнікам ДШМ № 1 філіяла мастацкага напрамку Алегам Сямёнавым. Свята адрознівалася багаццем пачастункаў: гасцей частавалі шашлыкамі, свежай выпечкай і стравамі з агародніны і садавіны. Работнікі ААТ «Рыбгас «Свіслач»» прапаноўвалі духмяную юшку, Асіповіцкага вытворчага ўчастка ААТ «Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў» — наварыстую кашу. Нямала жадаючых паспрабаваць малочную прадукцыю і здобу сабралі пляцоўкі філіяла «Асіповіцкі» ААТ «Бабушкина крынка» і хлебазавода. Сваю прадукцыю таксама прадставілі кансервавы завод, Асіповіцкі доследны лясгас, філіял «Ялізава» ААТ «Гродзенскі шклозавод» і іншыя прадпрыемствы. Зацікаўленасць гасцей свята выклікала прадукцыя камбіната бытавога абслугоўвання: землякі ахвотна набывалі пасцельную бялізну, ручнікі і пледы.

Свята ўраджаю пачалося з сімвалічнага танца дзяцей з пшанічнымі каласамі і народных песень.

Асабліва хвалююча выглядала прэзентацыя традыцыйных караваеў, падрыхтаваных кожнай гаспадаркай, і галоўнага дажыначнага каравая.

Першым павіншаваў аграрыяў з завяршэннем жніва старшыня райвыканкама Геворг Мелканян. Ён падзякаваў усім удзельнікам уборачнай кампаніі за штодзённую цяжкую працу, падкрэсліўшы, што ў кожным караваі адлюстраваны ўклад і майстэрства кожнага работніка вёскі. Геворг Гарнікавіч уручыў шэраг узнагарод — ганаровыя граматы і падзячныя лісты (гл. «АК» № 77 ад 02.10.2026 г. — аўт.).

Жніво трымаецца не толькі на зладжанай рабоце сельгаспрадпрыемстваў і тэхніцы, але і на надзейным тыле. Падчас Дажынак з удзячнасцю адзначылі тых, хто падставіў плячо аграрыям. Кіраўнікі і работнікі прадпрыемстваў і арганізацый, якія дапамагалі праводзіць уборачную кампанію, атрымалі каштоўныя падарункі.

Ад Магілёўскага аблвыканкама асіповіцкіх аграрыяў вітаў старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Анатоль Ланкуць. Ён уручыў Падзяку Магілёўскага аблвыканкама зменнаму лабаранту вытворча-тэхналагічнай лабараторыі Асіповіцкага вытворчага ўчастка ААТ «Бабруйскі КХП» Аксане Мельнік. Ганаровай граматы камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама ўдастоены трактарыст-машыніст ААТ «ВязаўніцаАгра» Міхаіл Калячка і вадзіцель аўтамабіля ААТ «ЖорнаўкаАГРА» Мікалай Мацюшонак.

Шчырыя словы падзякі і павагі выказаў працаўнікам вёскі і старшыня раённага Савета дэпутатаў Уладзімір Рыжанкоў.

Да віншаванняў далучыўся памочнік дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алега Дзячэнкі Аляксандр Анюхоўскі. Ён уручыў Падзячны ліст галоўнаму эканамісту ААТ «ПратасевічыАгра» Людміле Бабровай.

Шэраг работнікаў сельгаспрадпрыемстваў адзначаны ўзнагародамі галіновых прафсаюзаў. Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Святлана Сідоранка ўручыла Ганаровую грамату прэзідыума Магілёўскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК загадчыку гаражоў ААТ “Авангард-Ніва” Алене Дастанка і Падзяку прэзідыума Магілёўскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК трактарысту-машыністу ААТ «ЖорнаўкаАГРА» Уладзіміру Ганчарыку ды загадчыку сталовай гэтага ж сельгаспрадпрыемства Кацярыне Лось. Падзячны ліст райкама прафсаюза работнікаў АПК атрымаў дырэктар ААТ «ЖорнаўкаАГРА» Сяргей Бусел.

Старшыня Магілёўскага абласнога савета Белхімпрафсаюза Віталь Зянькоў узнагародзіў Падзякай прэзідыума рэспубліканскага камітэта прафсаюза работнікаў хімічнай, горнай і нафтавай галін прамысловасці работнікаў ААТ «ВязаўніцаАгра»: вадзіцеляў Георгія Богука, Івана Жуковіча і Рамана Іўчыка, а таксама палявода Аляксандра Маслоўскага. Падзякі Магілёўскай абласной арганізацыі прафсаюза ўдастоены калектыў сталовай ААТ “ВязаўніцаАгра” і загадчык вытворчасці Наталля Літвінава.

Традыцыйна падчас свята былі падведзены вынікі конкурсу падворкаў. У намінацыі «Самы творчы падворак» перамагло ААТ “Авангард-Ніва”. Самым крэатыўным падворкам вызначана пляцоўка ААТ «ПратасевічыАгра». Самым гасцінным аказаўся падворак ААТ «Ясеньскае». Самае гарманічнае і прыгожае аздабленне было ў падворка ААТ «ВязаўніцаАгра». Самы арыгінальны падворак падрыхтаваў Ялізаўскі сельвыканкам, а самы традыцыйны — ААТ «ЖорнаўкаАГРА».

Чарговы фестываль-кірмаш зноў яскрава даказаў: калі людзі аб’ядноўваюць свае сілы, поспех гарантаваны — і на полі, і на сцэне.

Больш фота ў нашым тэлеграм-канале

Алена Суета

Последние новости

Общество

У пятніцу прайшоў раённы фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2026”

6 октября 2026
Читать новость
Общество

Как работает бюро по государственной регистрации и земельному кадастру в Осиповичах: услуги, специалисты, порядок работы

6 октября 2026
Читать новость
Спорт и туризм

ФК “Сморгонь” — ФК “Осиповичи” — 2:0

6 октября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 6 октября для всех знаков Зодиака

6 октября 2026
Читать новость
Общество

Программа областного фестиваля-ярмарки тружеников села «Дажынкi-2026» в Шклове

5 октября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко заявил о «паломничестве» белорусов в Москву и поддержал строительство высокоскоростной магистрали

5 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем