Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 14 па 20 красавіка зафіксавана 7 супрацьпраўных учынкаў: крадзяжы — 3, выпадкі парушэння антыалкагольнага заканадаўства — 4.

Раскрыта 3 раней здзейсненыя злачынствы: рабаўніцтва, крадзяжы веласіпеда і грошай.

15 чысла невядомы злодзей праз вынятую шыбу пранік у кватэру непрацуючага асіпаўчаніна, адкуль вынес прыстаўку для прыёму лічбавых тэлеканалаў, пульт кіравання і дэцыметровую антэну коштам 900 тыс. рублёў.

РАСК

Узбуджана 7 крымінальных спраў. Найбольш рэзанансная — 13 красавіка каля 22 гадзін 26-гадовы мужчына і двое падлеткаў згвалтавалі 16-гадовую дзяўчыну.

Кваліфікавана як «крадзеж групай асоб» спроба жыхароў в. Тарасавічы зняць жалезныя вароты з сядзібы аднавяскоўца. Незвычайная розніца ва ўзросце зламыснікаў: адзін — 66-гадовы пенсіянер, другі — 16-гадовы падлетак.

У чарговы раз следчыя бяруцца за разгляд справы аб незаконнай здабычы рыбы, якая адбылася летам 2013 года, калі рыбак-браканьер з дапамогай пяці сетак атрымаў улоў сукупным коштам каля 5,5 млн. рублёў. Раней разгляд абставін гэтага злачынства ўжо чатыры разы спыняўся, а потым узнаўляўся.

ДАI

Спынена 206 парушэнняў правілаў руху, прыцягнута да адказнасці 3 п’яныя вадзіцелі і 17 пешаходаў без святлоадбіваючых элементаў. Адбылося 5 ДТЗ.

18 чысла аўтамабіль «Аўдзі» на 84-м кіламетры шашы Мінск-Гомель дагнаў аўтапоезд, які рушыў у спадарожным накірунку, і ўрэзаўся ў яго прычэп.

19 красавіка каля 22.00 вадзіцель «БМВ Х5» пры сустрэчным раз’ездзе з грузавой машынай на вул. Юбілейнай своечасова не заўважыў, як з-за апошняй на пешаходны пераход раптоўна выехаў веласіпед. У выніку сутыкнення з нечаканай перашкодай два чалавекі, якія ехалі на веласіпедзе, атрымалі сур’ёзныя цялесныя пашко-джанні.

Увага! Да 30 красавіка праводзіцца мерапрыемства «Вучэбны аўтамабіль», падчас якога кантралюецца якасць практычнай падрыхтоўкі курсантаў аўташкол.

АУСТ

Узбуджана крымінальная справа па факту крадзяжу 3,5 млн. рублёў з банкаўскай карткі. Затрымана дзве асобы, на якіх аб’яўлены вышук. Складзена 67 адміністрацыйных пратаколаў, суправоджана 78 цягнікоў.

РАНС

Раніцай 18 чысла, верагодна з-за няспраўнасці газавай пліты, загарэўся дом у гарадскім зав. Магілёўскі. Гаспадар дома — 49-гадовы мужчына — падчас пажару загінуў.

IАЖіРС

Складзены 2 пратаколы па фактах браканьерскай здабычы рыбы.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость