Разам да новых рубяжоў: размова з Максімам Капелькам

Разам да новых рубяжоў: размова з Максімам Капелькам

Дажынкі — гэта не проста свята. Гэта час падвядзення вынікаў зробленага за сезон, генерацыі планаў. Справы ў раслінаводстве і сталі асноўнай тэмай размовы з намеснікам старшыні райвыканкама, начальнікам упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Максімам Капелькам:

— Вытворчасць збожжа і зернебабовых культур, кукурузы — профіль сёлета заставаўся такім жа, як і ў папярэднія гады. Зразумела, хлебу заўсёды надаецца асаблівая ўвага. Здабыткі маем такія: валавы збор зерня з улікам рапсу склаў 22 917 тон, і гэта 134,6% да леташняга ўзроўню. Сярэднераённая ўраджайнасць зерневых і зернебабовых — 22,2 цэнтнера з гектара, плюс 1,5 ц/га да мінулагодняга. Тут варта падзякаваць сялянска-фермерскім гаспадаркам “АграАўтаНова”, “Гапаеўка”, “Садовае”, чый унёсак у гэты паказчык вельмі істотны.

Так, аддача ніў лепшая, чым летась, аднак відавочна, што атрыманыя вынікі — далёка не мяжа нашых магчымасцей і нам яшчэ ёсць да чаго імкнуцца. Тым не менш і кіраўнікамі гаспадарак, і аграномамі, і механізатарамі, і вадзіцелямі, і працаўнікамі такоў было шмат зроблена, каб вырасціць і дапрацаваць ураджай. Людзі сапраўды аднесліся да сваёй справы з душою.

Найлепшых вынікаў па валавым зборы збожжа дасягнула ААТ “ВязаўніцаАгра”, дзе атрымана 4 417 тон збожжа. Па ўраджайнасці лідар ААТ “ЖорнаўкаАГРА”: кожны гектар тут урадзіў па 24,9 цэнтнера, а ў цэлым намалот склаў 127,1% да леташніх здабыткаў. Датычна сялянска-фермерскіх гаспадарак нельга не адзначыць “АграАўтаНова”: тут вал 4 245 тон, а сярэдняя ўраджайнасць 38,6 цэнтнера з гектара. Гэта яскравы доказ, што асіповіцкая зямля можа даваць добры ўраджай.

Калі браць у разрэзе культур, належную ўвагу варта аддаць пшаніцы. У ААТ “ЖорнаўкаАГРА” яна ўрадзіла па 25,8 ц/га, у “АграАўтаНова” — 45 ц/га. У агульным намалочана больш за 7 300 тон. Важная для нас культура і ячмень, якога атрымана 6 326 тон. Найбольш важкі ячменны колас вырас у ААТ “ЖорнаўкаАГРА” — 27,1 ц/га, ААТ “Авангард-Ніва” — 25,1 ц/га.

Вось і трэба думаць аб тым, як размяркоўваць карту палёў, каб мець ад зямлі максімальную аддачу. Агранамічная стратэгія тут мае значэнне.

Дзяржаўны заказ раёнам выкананы своечасова і ў поўным аб’ёме: на перапрацоўчае прадпрыемства для гэтых мэт дастаўлена 1 800 тон збожжа.

Станоўчую ролю на жніве сыграла новая тэхніка. На нівах працавалі ў тым ліку два новыя камбайны — у ААТ “Авангард-Ніва” і “Пратасевічы-Агра”. Усяго ж было задзейнічана 27 зернеўборачных камбайнаў. Увогуле, не ўлічваючы розныя прычапныя агрэгаты, парк гаспадарак сёлета папоўніўся яшчэ трыма энерганасычанымі трактарамі “Беларус-3522” і двума МТЗ-82, трыма франтальнымі пагрузчыкамі маркі “Амкадор-352”, чатыр­ма аўтамабілямі МАЗ. Тэхнічных рэсурсаў хапае.

Важнай задачай была і  корманарыхтоўка. На зімовы стойлавы перыяд патрабуецца назапасіць не менш за 28 цэнтнераў кармавых адзінак травяністых кармоў на карову. На сёння назапашана 29 353 тоны кармавых адзінак, у тым ліку па 26,3 ц к.а. на ўмоўную галаву, што больш, чым на адпаведную леташнюю дату. Закладка сіласу працягваецца і зараз. Лагоднае надвор’е дазваляе запаўняць траншэі ў спрыяльных умовах, што гарантуе якаснае захаванне масы. А значыць, кармы для жывёлы павінны быць добрымі.

Практыка апошніх гадоў паказала, што на асіповіцкіх палетках больш мэтазгодна вырошчваць азімыя культуры. Гэты аспект і бяром пад увагу. Азімы клін на зерне і зялёны корм пад ураджай 2027 года запланаваны значна большым. Зараз нам трэба завяршыць сяўбу — тут важны кожны дзень — на 6 722 гектарах, тады як мінулай восенню адпаведныя плошчы займалі 5 560 га.

Праца на зямлі не спыняецца практычна круглы год — аб гэтым дакладна ведаюць сельскія жыхары. Паралельна з сяўбой азімых падымаецца зябліва, праводзяцца іншыя неабходныя апрацоўчыя работы. Зімой пры магчымасці на палеткі будзе вывозіцца арганіка.

Ведаюць аграрыі і тое, што ў вырошчванні культур кожны тэхналагічны крок мае значнасць, што ў выніку і дае станоўчы эфект. І важны ўклад у агульную справу на сваім участку кожнага працаўніка. Без чалавечых рук і адпаведнага старання не дапаможа ні элітнае насенне, ні самая сучасная тэхніка.

З “Дажынкамі” ўсіх хлебаробаў раёна! Менавіта ваша работа гарантуе харчовую бяспеку краіны і сапраўдны дабрабыт беларусаў.

Моцнага здароўя і стваральнай энергіі, працоўнага натхнення, сямейнай утульнасці і ўрадлівай моцы роднай зямлі!

Валянціна Корбаль

Последние новости

Сельское хозяйство

Опрос. Жатва-2026 в Осиповичском районе: как убирали урожай и чем запомнилась страда

2 октября 2026
Читать новость
Общество

График приема граждан и юридических лиц начальниками управлений и отделов Осиповичского районного исполнительного комитета по субботам в октябре

2 октября 2026
Читать новость
Здравоохранение

Горячая линия по вопросам профилактики острых респираторных инфекций, вакцинопрофилактики гриппа и инфекции COVID-19

2 октября 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с заместителем председателя Осиповичского райисполкома

2 октября 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Разам да новых рубяжоў: размова з Максімам Капелькам

2 октября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 2 октября для всех знаков Зодиака

2 октября 2026
Читать новость