Осиповчане участвуют в масштабном кинопроекте

Юныя акцёры з Асіповічаў Наталля і Іван Кляўцовы сталі ўдзельнікамі маштабнага кінапраекта Белтэлерадыёкампаніі і Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь “Кніга памяці. Асабісты архіў”. Цыкл уключае 16 тэлефільмаў, заснаваных на гісторыях з асабістага сямейнага архіва дзяржаўных і грамадскіх дзеячаў, вядомых палітыкаў і прадстаўнікоў грамадскасці, а таксама звестак, сабраных Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь у рамках расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа. Наталлю і Івана можна пабачыць у 13-й серыі цыкла.


