Веснавыя клопаты асіповіцкіх пуцейцаў

Веснавыя клопаты асіповіцкіх пуцейцаў

Выхад пуцявой гаспадаркі з зімы — справа сур’ёзная і адказная. Недарэмна ж якасць выканання ўсіх патрэбных работ правяраецца камісіяй начальніка Беларускай чыгункі.

Пачнецца прыдзірлівы “экзамен” ужо зусім хутка — 21 красавіка, але намеснік начальніка дыстанцыі пуці Мікалай Праташчык на гэты конт асабліва не хвалюецца. Мікалай Мікалаевіч, якому “па пасадзе” даводзіцца пастаянна наглядаць, як ідуць справы, ведае, што пуцейцы з усімі пастаўленымі задачамі справіліся як мінімум “здавальняюча”. Сціплая адзнака? Як сказаць…

У чыгуначнікаў прынята да сваёй работы адносіцца вельмі прыдзірліва, і пры падвядзенні вынікаў звяртаць увагу на самыя дробныя “нюансы”. I гэта правільна: чыгунка — надта складаны, важны і патэнцыяльна небяспечны механізм.

Здавалася б, немудрагелістая справа — навядзенне парадку на прылягаючых да рэек тэрыторыях. За зіму ўздоўж пуці заўсёды збіраецца пэўная колькасць рознага смецця, якое трэба сабраць. Пусцілі карані непатрэбныя кусты і дрэвы ў тэхнічнай паласе адводу — іх неабходна ссячы. Праўда, гэтыя справы трэба выканаць хутка на ўсёй адлегласці рэек, а іх пад наглядам Асіпо-віцкай дыстанцыі пуці звыш 515 кіламетраў. Паралельна трэба пафарбаваць, пры неабходнасці — замяніць ці адрамантаваць разнастайны пуцявы рыштунак. I зноў магія вялікіх лічбаў: толькі кіламетровых і пікетных — яны ўстаноўлены праз 100 метраў — слупоў “набягае” каля 6 тысяч!

Аднак знешняя ахайнасць непасрэдна на рух паяздоў не ўплывае. Iншая справа — бальнасць пуці. Гэты параметр вызначаецца для кожнага кіламетра рэек і падзяляецца на “выдатна” — да 40 балаў, “добра” — да 100, “здавальняюча” — да 500, “дрэнна” — больш за 500. Iдэальнай якасці ўсіх пуцей дасягнуць практычна немагчыма, але ж да гэтага трэба імкнуцца. I ў асіповіцкіх пуцейцаў атрымліваецца няблага: прагноз першага квартала па паляпшэнні стану рэек і шпал выканалі на 162%, чым узнялі паказчык якасці да 26 балаў пры плане 69. Ацэнка вельмі добрая і сама па сабе, і, што яшчэ больш красамоўна, пераканаўчая ў параўнанні: аналагічны паказчык летась склаў “усяго” 45 балаў. Зімой-вясной мінулага года па дыстанцыі дапушчана ўтрыманне 5 кіламетраў з нездавальняючай бальнасцю — сёлета такіх няма…

Канечне, папрацаваць у першыя месяцы года давялося напружана. Пуцейцы правялі ўзнаўленчы рамонт 2-кіламетровага ўчастка на перагоне Асіповічы-2 — Ялізава, сярэдні рамонт на такім жа па даўжыні адрэзку перагона Дараганава-Фалічы, замянілі 1.132 драўляныя і 532 жалезабетонныя шпалы. На базе камплектацыі, што абсталявана на станцыі Асіповічы-2, сабралі тры новыя стрэлачныя пераводы для станцыі Слуцк, а ў самім Слуцку падрыхтаваліся да замены драўляных шпал на бетонныя па ўсіх “тракцыйных” (тэхналагічнага прызначэння) пуцях мясцовага дэпо. Па станцыях Асіповічы, Урэчча, Калій-1 абсталяваны стыльныя бетонныя тупіковыя ўпоры. Між іншым, яны былі распрацаваны менавіта нашай дыстанцыяй пуці, а выпускаюцца на Асіповіцкім заводзе жалезабетонных канструкцый.

Зразумела, працягнуцца работы і падчас агляду пуцявой гаспадаркі камісіяй начальніка чыгункі. Да канца красавіка плануецца скончыць сярэдні рамонт Слуцкага кальца — 5,4-кіламетровай “аб’язной” чыгункі на станцыі Асіповічы-1, на ёй жа пройдзе замена двух стрэлачных пераводаў з драўлянага на бетонны падмурак.

Відавочна, часу тут дарэмна не губляюць, хаця, калі казаць шчыра, маглі б паспець і болей: некаторыя з запланаваных на канец 2013-пачатак 2014 года другарадных работ ім удалося выканаць толькі на 60-70%. Прычына прамаруджвання слушная — неатрыманне своечасова ўсіх неабходных матэрыялаў і сродкаў.

Хаця, па вялікім рахунку, гэтая затрымка не мае прынцыповага значэння. На хуткасць руху, як і яго бяспеку, адставанне ад графіку рамонтаў ніяк не паўплывала, а часу для таго, каб справіцца з усімі пастаўленымі на гэты год задачамі, у пуцейцаў яшчэ дастаткова.

Последние новости

Общество

В Могилевской области стартовал республиканский семинар-совещание

29 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь очень хочет активизировать сотрудничество с Эфиопией

29 июля 2025
Читать новость
Афиша

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

29 июля 2025
Читать новость
Общество

И вновь турслет! Спартакиада работающей молодежи Осиповичского района прошла 25-26 июля

29 июля 2025
Читать новость
Общество

“Знакомый мужчина при выгуле на улице бьет свою собаку. Как это остановить?” Отвечает участковый инспектор милиции

29 июля 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 21 по 17 июля

29 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем