Па свяшчэнных мясцінах (Градзянскі сельсавет)

Па свяшчэнных мясцінах (Градзянскі сельсавет)

Ведаць. Памятаць. Ганарыцца

Наяготэрыторыізараззнаходзіцца 9 вёсак. ПададзеныхкнігіПамяць”, уВялікуюАйчыннуютутзагінулапрыкладна 1.200 чалавек. Зіх 930 — мірныяжыхары, знішчаныяфашыстамінапрацягутрох гадоў акупацыі. Не вярнуліся з фронту каля 200 воінаў. Многія з іх прапалі без вестак.

Па словах старшыні сельсавета Валянціны Хісаевай, у Градзянцы і размешчаных вакол яе населеных пунктах узвышаецца 17 помнікаў. Усім надаецца пэўная ўвага. Асабліва дапамагаюць школьнікі, за якімі замацаваны многія магілы. На працягу апошняга дзесяцігоддзя ўзнавілася памятная пліта на месцы гібелі Героя Савецкага Саюза Барыса Дзмітрыева, устаноўлены мемарыяльны комплекс знішчаным у 1943 годзе мірным жыхарам вёскі Асавок, заменены абеліскі на некаторых адзіночных магілах партызан. Узвышаецца новы абеліск і ў Макаўі, дзе былі спалены мірныя жыхары. Штогод ажыццяўляецца касметычны рамонт архітэктурных надмагільных збудаванняў. Распачалася рэканструкцыя дарогі, што вядзе да ўрочышча Рассоха.

Градзянскія лясы

Партизанский край — леса гродзянские,
Советский мужественный край
,Для пришельцев ты гроза гремящая,
Для пришельцев ты извечный крах.

У гады Вялікай Айчыннай яны служылі для партызан ахоўнай зонай. Менавіта тут, ва ўрочышчы Рассоха, сярод дрымучых елак і сосен, размяшчалася база партызанскай брыгады імя М.П.Каралёва. Месца гэтае добра было вядома татарам і армянам, украінцам і рускім, казахам і ўзбекам, чаркесам, кабардзінам і людзям іншых нацыянальнасцей, якія ў адзінай сям’і змагаліся з фашызмам у атрадах на тэрыторыі Асіповіччыны. У штабе партызанскага злучэння распрацоўваліся аперацыі супраць захопнікаў, адсюль ішлі знішчаць варожыя гарнізоны, узрываць масты і чыгунку, рабіць засады на дарогах. Падпольны райкам партыі кіраваў барацьбой з ворагам. У густым лесе, у сырых зямлянках, выдавалася падпольная газета “За Советскую Родину”. Сюды з Вялікай Зямлі рэгулярна прыляталі самалёты з боепрыпасамі, медыкаментамі, іншым грузам. Яны садзіліся на вялікай паляне, якая служыла сапраўдным аэрадромам, а сігнальнымі агнямі было звычайнае вогнішча, запальваемае спецыяльна партызанамі.

2 ліпеня 1972 года ў прысутнасці былых народных мсціўцаў і іх родных, прадстаўнікоў раённай грамадскасці тут адкрылі мемарыяльны комплекс. Відавочцы ўспамінаюць, што ў той дзень Рассоху наведала каля трох тысяч чалавек з розных куткоў Савецкага Саюза, каб ушанаваць памяць тых, хто навечна застаўся ляжаць сярод лесу, які доўгі час замяняў ім дом. Ва ўрочышчы размешчана 40 магіл, дзе пахавана 80 чалавек, прозвішчы якіх і занесены на пліты. Гэтая брацкая магіла ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей краіны.

Асавок або Трактар

Многія называлі гэтае паселішча менавіта так, бо існаваў калгас з такім жа найменнем. Да вайны тут у 53 дварах жыло каля 300 чалавек.

Упершыню фашысты з’явіліся ў вёсцы летам 1942 года — абрабавалі некалькі сем’яў. Пазней наведваліся пару разоў свіслацкія паліцэйскія, але, баючыся партызан, хутка знікалі. Затое апошнія былі частымі гасцямі. Некаторы час яны нават жылі ў хатах вяскоўцаў. Адсюль хадзілі на баявыя заданні. Так было і ў ноч з 31 снежня на 1 студзеня. Тады народныя мсціўцы знішчылі цягнік з 345 фашысцкімі лётчыкамі, якія накіроўваліся на сталінградскі фронт у шостую  армію Паўлюса. У баі страцілі Васю Лапінскага і Лёню Максімава. Пасля вяртання ў вёску ад ран памерлі Мяфодзій Цвяцінскі, Максім Кошалеў і медсястра Надзя Ерка. Яны былі пахаваны на ўскрайку вёскі, але, на жаль, сёння пра тую магілку ўжо ніхто не ведае. Пайшлі з жыцця тыя, хто змог бы паказаць месца пахавання. Хаця напачатку 90-х гэта яшчэ можна было зрабіць. Думаецца, што каменіцкія школьнікі проста не ведалі пра гэты факт. Зоймуцца адпаведнай пошукавай работай зараз, каб можна было аддаць даніну павагі партызанам? Тым больш што патрыятычнаму выхаванню ў Каменічах заўсёды надавалася значная ўвага. Дзякуючы ўсяму калектыву і мясцоваму сельсавету была праведзена падрыхтоўчая работа па ўшанаванні памяці мірных грамадзян, якія загінулі ў Асаўку ў калядныя дні сорак трэцяга. I ў 2005 годзе на месцы іх знішчэння ўзнік новы мемарыял з плітамі, на якіх указаны імёны 267 ахвяр фашызму. Захаваўся і ранейшы абеліск.

osovok

З успамінаў Нэлі Вацлаўны Новік (Шпілеўскай):

— Гітлераўцы ўрываліся ў хаты і прыкладамі выганялі людзей на вуліцу. Прымушалі бегчы ў бок калгаснага гумна. Па ўсёй вёсцы чуліся лямант і плач. Салдатам не падабалася, што людзі так крычаць. Ад гэтага яшчэ больш вар’яцелі.

Наша хата стаяла пасярод вёскі. Уварваліся некалькі немцаў, выгналі ўсіх на двор. Дзеда Мечыслава, якому было ўжо    82 гады, прыстрэлілі каля ганка хаты. Мне з сястрой, бацьку і маці загадалі рухацца разам з усімі. Адтуль родныя вярнуцца ўжо не змаглі…

Нэлі і Ядвіга Шпілеўскія засталіся жывыя толькі таму, што іх прымусілі гнаць вясковы статак на бліжэйшую станцыю, каб адправіць у фатэрлянд. Па дарозе ім удалося ўцячы. Калі вярнуліся, убачылі страшную карціну…

Макаўе

Здесь село было такое — Маковье:
К дому дом — дома богатырей,
Славилось своими чудо-маками,
Торжествами в праздник Маковей.

Да вайны тут было 48 хат, 248 жыхароў. У студзені 1943 года вораг цалкам спаліў вёску. Акрамя макаўчан, пацярпелі і жыхары бліжэйшых паселішчаў. Засталіся ў жывых нямногія.

Успамінае Галіна Паўлаўна Гурэнчык, 1935 года нараджэння, жыхарка горада Iльічоўск Адэскай вобласці:

— Макаўе знішчылі на Каляды за сувязь з партызанамі. Уся вёска была лясная — знаходзілася зусім побач з лесам. А наша хата стаяла самай крайняй, таму частымі гасцямі былі ў нас партызаны. Добра помню: чужы чалавек зойдзе ў хату — бацькі пашэпчуцца… Ён рукзак праз плечы — хлеба яму пакладуць, яшчэ нечага… Лес каля хаты — літаральна за метраў 30. Бацька быў партызанскім сувязным. У нашай сям’і было чацвёра дзяцей. I дзякуй богу, усе ў той дзень засталіся жывыя, бо схаваліся ў лесе: партызаны паведамілі, што ідзе карны атрад і збіраецца спаліць Макаўе. Разам з намі яшчэ некалькі сямей выехала. Немцы прыйшлі ў маскіровачных халатах, сагналі ўсіх у недабудаваны зруб. Аблілі бензінам і падпалілі. Усе хаты згарэлі. Жудасна было глядзець на папялішча. Тыя, хто ўцалеў, напачатку хацелі паставіць новыя хаты, але не змаглі. Так і знікла наша вёска…

makove

Зараз на месцы таго спаленага разам з людзьмі зруба стаіць помнік. Нядаўна дзякуючы мясцовай уладзе з’явіўся новы абеліск. Час ад часу сюды наведваюцца юныя края-знаўцы, каб адкрыць незнаёмую старонку гісторыі роднага краю.

Палядкі

Да вайны тут стаяла 41 хата, жылі 159 чалавек. У маі 1944 года акупанты спалілі вёску разам з 79 жыхарамі. Пасля вайны была адноўлена. Не існуе з 1983 года. Аб трагедыі нагадвае помнік.

Каменічы

Тройчы ў вайну фашысты спрабавалі спаліць вёску і яе жыхароў. Але яна выстаяла, уцалела: перашкодзілі партызаны — і людзі засталіся жывыя. Адзін з тых, хто разам з аднавяскоўцамі апынуўся ў вялікай хаце, якую немцы рыхтавалі да знішчэння, — Уладзімір Васільевіч Ласкавец, былы настаўнік, а затым старшыня колішняга Каменіцкага сельсавета. “Цяжка сцерці з памяці той жудасны дзень, — гаворыць ён. — Слёзы, крыкі роспачы, страх. Але, напэўна, суджана нам было застацца ў жывых. Праўда, цаною жыцця некаторых партызан”.

Слабадское поле

добра ведаюць жыхары Каменіч. Яно штогод радуе неблагім ураджаем сельскагаспадарчых культур. Але не забываюць камянчане і пра тое, што 23 лютага 1944 годзе тут адбыўся няроўны бой партызан з фашыстамі, у якім смерцю храбрых загінуў Барыс Дзмітрыеў разам са сваімі сябрамі — камандзірам узвода I.Iсачанкам і палітруком камсамольска-маладзёжнай роты Г.Трубіцыным. Былы партызан Аляксандр Ляўчонак у свой час расказваў, што немцы прыйшлі ў вёску, каб знішчыць млын, які карміў партызан. Фашысты задачу выканалі — з той пары на бераг ракі Каменкі больш не вязуць мяхі з зернем. Загінулі тады не толькі партызаны, але і мірныя жыхары.

pamyatnik

Роўна праз 50 гадоў па ініцыятыве калектыву Каменіцкай школы і на сродкі, заробленыя на калгасных палетках, на месцы гібелі Барыса Дзмітрыева была пастаўлена мемарыяльная пліта, на якой высечаны наступныя словы:

“Если я на поле ратном,
Испустив последний вздох,
Упаду в огне закатном,
Вражьей пулею сражен,
Если воин, словно в песне,
Надо мною круг сомкнет,
Я хочу, чтоб мой ровесник
Через труп шагнул вперед”.

Некалькі гадоў таму пліта была заменена на абеліск.

У мясцовым парку, што непадалёк ад дарогі, якая вядзе на Градзянку, пастаўлены помнік жыхарам, якія не прыйшлі з вайны. На плітах — каля 100 прозвішчаў. На Дні Перамогі і вызвалення тут збіраюцца школьнікі, калгаснікі, пенсіянеры, каб разам успомніць землякоў, якія абаранялі ра-дзіму ад ворага, ушанаваць іх памяць хвілінай маўчання.

А яшчэ ў гонар загінуўшых у гады вайны аднавяскоўцаў 10 гадоў таму вучнямі школы з дапамогай праўлення калгаса “Новы шлях”, які выдаткаваў грошы на набыццё яблынь, быў пасаджаны сад. Кожнай вясной яго прыгожае цвіценне прыцягвае ўвагу жыхароў наваколля, а восенню радуе ўраджаем.

Градзянка

У Вялікую Айчынную вайну тут дзейнічала падпольная антыфашысцкая група, узначальваемая В.I.Iвановым. Знаходзіўся і нямецкі гарнізон, які партызаны знішчылі 29 сакавіка 1942 года. Гітлераўцы спалілі пасёлак і знішчылі 350 яго мірных жыхароў. Былі сярод іх і больш чым 100 яўрэяў, якія жылі ў мястэчку. Усе пахаваны ў брацкай магіле на мясцовых могілках. Ёсць тут яшчэ адзін абеліск, які аберагае пакой 13 партызан. Пра яго ўпамінаецца ў вершы паэткі Лёлі Багдановіч:

На могілках, пры ўваходзе,
Дакорам брацкая магіла.
Уранку сонейка ўзыходзіць,
Між дрэваў расхінае крылы.
Чытаю прозвішчы, імёны.
А на душы балюча, горка.
— Якімі б вы былі сягоння?
Сама з сабой вяду гаворку.

Вучні Градзянецкай школы зрабілі шмат добрых спраў, каб захаваць памяць аб змагарах за вызваленне.

У цэнтры пасёлка ў парку шумяць таполі, пасаджаныя дзецьмі, і стаіць помнік аднавяскоўцам, якія загінулі на фронце. Назвалі парк імем Ніны Мяжэннай — адважнай партызанскай сувязной і разведчыцы ў час Вялікай Айчыннай. Разам з сяброўкай Венерай Гурынай прабіраліся ў варожыя гарнізоны, збіралі патрэбныя разведданыя для партызанскага атрада. Трапіўшы ў засценкі гестапа, дзяўчаты вынеслі ўсе катаванні, але не сказалі ні слова пра атрад, у якім не раз бывалі. Iх павесілі. Адна з вуліц Градзянкі носіць імя Ніны Мяжэннай.

У 1995 годзе ў школе быў адкрыты музей партызанскай славы, у якім экспануюцца матэрыялы пра партызанскі рух на Асіповіччыне. Беражна захоўваюцца тут пісьмы з успамінамі ветэранаў вайны, іх асабістыя рэчы, узнагароды, дакументы. Тут праводзяцца ўрокі мужнасці, сюды наведваюцца школьнікі з усяго раёна. Гэта — сапраўдная пляцоўка для выхавання патрыятызму.

Падрыхтавала Ніна ВIКТОРЧЫК.

Последние новости

Спорт и туризм

Спортсмены из Осиповичей стали призёрами первенства по лёгкой атлетике

9 октября 2024
Читать новость
Спорт и туризм

Юные баскетболисты из Осиповичей вернулись с медалями с первенства области

9 октября 2024
Читать новость
Общество

В Осиповичском районе на 1 сентября из 28 600 лицевых счетов 2 131 имел просроченную задолженность по оплате жилищно-коммунальных услуг

9 октября 2024
Читать новость
Культура

В районном историко-краеведческом музее проходит выставка “Осиповичи промышленные”

9 октября 2024
Читать новость
Общество

В Осиповичском свеклоприемном пункте Слуцкого сахарорафинадного комбината идет приемка нового урожая корнеплодов

9 октября 2024
Читать новость
Культура

Экспозицию районного историко-краеведческого музея пополнит коллекция средневекового холодного оружия

9 октября 2024
Читать новость

Рекомендуем