Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

116 УКХ-прыёмнікаў, якія даюць магчымасць лавіць эфір Першага нацыянальнага канала радыё, рэалізавана жыхарам горада і сельскіх населеных пунктаў райвузлом электрасувязі ў перыяд з 7 красавіка.

Тыдзень лесу, у якім на Асіповіччыне прыняло ўдзел больш за 750 чалавек, прайшоў эфектыўна: пасаджаны лес (у асноўным сасна і елка) на 20,2 гектара, дапоўнена 26 га лясных культур, ачышчана 9,1 га ўгоддзяў, сабрана 130 кубоў смецця.

Больш за 2 тысячы сувенірных кошыкаў з салодкім тэматычным начыннем — шакаладнымі анёльчыкамі, свечкамі, яйкамі — выпушчана на ТАА “Белга-Прам” да Вялікадня. Падарачныя наборы з дэкарыраванымі фігуркамі могуць задаволіць густ любога пакупніка.

Велікодныя сустрэчы пройдуць у раённым гісторыка-краязнаўчым музеі 26 і 27 красавіка. Удзел у іх будуць прымаць вучні гарадскіх і сельскіх школ. Праграма разнастайная: лекторыі, абмен меркаваннямі, майстар-клас па роспісе яек. У рамках сустрэч арганізуецца выстава творчых работ “Вялікдзень вачамі дзяцей”.

Стаўку на агуркі робяць сёлета працаўнікі ААТ “Асіповіцкі кансервавы завод” — гэты прадукт набывае ўсё большую папулярнасць. Калі летась з канвеера сышло 50 тысяч 3-літровых слоікаў, то ў надыходзячым сезоне колькасць закрутак з назвай “Агуркі марынаваныя беларускія” вырашана павялічыць. У асноўным гэтая гародніна пастаўляецца фермерамі са Століншчыны.

Блакітнае паліва сёлета працягне паступаць у дамы землякоў. Да канца года раён газазабеспячэння філіяла РУП “Магілёўаблгаз” плануе здаць у эксплуатацыю тры асноўныя аб’екты: трэці пускавы комплекс “Ялізава” на 147 абанентаў; правесці газ у 22 дамы па вуліцы Шасейнай у Ясені; завяршыць другі пускавы комплекс на 112 абанентаў у Ліпені.

Вярнуць цікавасць да жывой кнігі — такую мэту ставіць наш філіял ААТ “Магілёўсаюздрук”, арганізуючы прымеркаваную да Сусветнага дня кніг і аўтарскага права выставу-продаж. Спектр прапановы чакаецца шырокі: дзіцячая літаратура, мастацкія творы, кнігі па псіхалогіі, кулінарыі, энцыклапедычныя зборнікі. Гэтую і іншую друкаваную прадукцыю можна будзе набыць 23 красавіка ў “саюздрукаўскай” гандлёвай кропцы па вул. Паркавай, 14.

Последние новости

Общество

Да 40-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 25 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость