На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

Моцныя сямейныя традыцыі і сапраўдныя маральныя каштоўнасці — вось што аб’ядноўвае сям’ю і стварае надзейны падмурак для выхавання малодшага пакалення. Нездарма сёння, у Дзень народнага адзінства, у аддзеле ЗАГС Асіповіцкага райвыканкама віталі дзве сям’і, якія нядаўна атрымалі статус шматдзетных. Іх чакаў прыемны падарунак.
 
1 чэрвеня, у Дзень абароны дзяцей, у краіне стартаваў унікальны рэспубліканскі праект “Трэці — Бацькаў”, у ходзе якога сем’ям, у якіх  нараджаецца трэцяе дзіця, уручаецца “Бацькава кашуля”.
Праект “Трэці — Бацькаў”,   рэалізуецца Беларускай партыяй “Белая Русь” сумесна з Міністэрствам аховы здароўя, Міністэрствам юстыцыі і канцэрнам “Беллегпрам”.  Ён накіраваны на павышэнне прэстыжу шматдзетнай сям’і і ўмацаванне сямейных каштоўнасцей.
На Асіповіччыне першымі падарунак Прэзідэнта атрымалі асіпаўчане Вольга і Валерый Аляшкевічы, якія працуюць медсястрой і чыгуначнікам, а таксама жыхары рабочага пасёлка Ялізава Святлана і Рыгор Дз’ячковы, работнікі санаторыя  “Свіслач” і філіяла “Ялізава” Гродзенскага шклозавода адпаведна.

У сям’і Аляшкевічаў падрастаюць сямігадовы Цімафей і чатырохгадовы Кірыл, а зараз у хлопчыкаў з’явілася дачушка Адэліна.  У сям’і Дз’ячковых цяпер выхоўваюцца адзінаццацігадовы Арсеній, чатырохгадовая Вікторыя, але і маленькая Ангеліна.

Шчаслівых бацькоў віталі старшыня райвыканкама Геворг Мелканян, старшыня раённага Савета дэпутатаў Уладзімір Рыжанкоў, намеснік старшыні райвыканкама Ганна Землянухіна, старшыня раённага аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь» Юрый Данянкоў.

Новая рэспубліканская традыцыя вельмі цёплая і душэўная. Ільняная распашонка, пашытая на адным з тэкстыльных прадпрыемстваў краіны з улікам усіх патрабаванняў да адзення навароджанага, можа стаць і хрысцільнай кашуляй, свайго роду абярэгам, які будзе забяспечваць духоўную абарону і перадавацца з пакалення ў пакаленне.

  Незвычайны прадмет гардэробу сем’і атрымалі ў куфэрку разам з легендай, створанай спецыяльна для гэтага праекта доктарам філалагічных навук, прафесарам Ірынай Казаковай.
 
“…Каб зберагчы дзіця ад бед і ад пакут,
Каб усе няшчасцi і хваробы абмінулi,
Спрадвеку продкі ведалi сакрэт:
Тут дапаможа бацькава кашуля”,— гаворыцца ў тэксце.


Дарэчы, у святочны Дзень народнага адзінства ў раёне на адну сям’ю стала больш — асіпаўчане Ірына Варанкова і Ягор Шатохін зарэгістравалі шлюб у аддзеле ЗАГС.

Больше фото в нашем телеграм- канале

Инна Заскевич

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем