Напярэдадні Дня беларускага пісьменства гутарылі з землякамі пра беларускую літаратуру і цікавіліся, якая з кніг беларускіх аўтараў найбольш запала ў душу і што адметнага знайшлі ў творах для сябе

Напярэдадні Дня беларускага пісьменства гутарылі з землякамі пра беларускую літаратуру і цікавіліся, якая з кніг беларускіх аўтараў найбольш запала ў душу і што адметнага знайшлі ў творах для сябе

Дзмітрый Саўрыцкі, галоўны рэдактар “АК”:

— Кажуць, першая думка, якая прыйшла, гэта і ёсць адказ на пытанне. Дык вось: “Палескія рабінзоны” Янкі Маўра. Тут ёсць усё — і прыгажосць роднай прыроды, і адлюстраванне беларускага характару, і, як зараз модна гаварыць, экшн. Кнігу гэту прачытаў, зразумела, даўным-даўно і пасля гэтага пачаў неяк больш уважліва адносіцца да роднай зямлі і паважаць тых людзей, якія тут жывуць. Мабыць, гэта было ўнутры, а кніга стала проста чарговым штуршком. Героі ў пэўным сэнсе блізкія мне па духу: сам аматар падарожжаў і ніколі не адмаўляюся ад магчымасці больш глыбокага пазнання навакольнага свету. Плюс твор дае выразнае разуменне таго, што з любой сітуацыі заўсёды можна знайсці дастойнае выйсце. Асобна варта сказаць пра мову Маўра: прыемная, блізкая, зразумелая. Лёгка ўспрымаецца, даходзіць да самага сэрца і свядомасці. Ну а каму з нас хоць аднойчы не прыходзіла думка апынуцца хаця б на некалькі дзён на бязлюдным востраве?

Аліна Ляўковіч, пенсіянерка:

— Мой любімы аўтар — Уладзімір Караткевіч. Гэта — гісторыя, гэта — цэлая эпоха. Якія б творы я не назвала, усе яны цікавыя і заслугоўваюць вялікай павагі чытача. Мне ж больш даспадобы яго знакамітыя “Каласы пад сярпом тваім”. Раман дае магчымасць паразважаць, чаму гісторыя ідзе па гэтым, а не па іншым шляху, чаму сёння менавіта такое і як зрабіць яго лепшым. Будучыня чалавецтва, на думку Караткевіча, залежыць ад духоўных набыткаў кожнай асобы.

А яшчэ люблю слухаць радыёспектаклі па творах Караткевіча. Вось не так даўно чула “Лятучы Галандзец”. Упершыню апавяданне было апублікавана ў 1961 годзе, а прэм’ера радыёспектакля адбылася ў сёлетнім сакавіку на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.

Ганна Мысюціна, барбер cтудыі Vorobei:

— Не адношу сябе да вялікіх аматараў літаратуры. Магчыма, усё яшчэ наперадзе, а зараз пасядзець з кнігай — гэта раскоша, на якую пакуль не маю часу. Пра беларускую літаратуру магу сказаць, што для мяне гэта перш за ўсё творы школьнай праграмы. Усё, што вучылася і абмяркоўвалася на ўроках літаратуры, — гэта і складае мой багаж ведаў у гэтым кірунку. Заўсёды з задавальненнем слухала дзіцячыя вершы Васіля Віткі, Эдзі Агняцвет, Уладзіміра Ліпскага — светлыя, дынамічныя, з цікавымі сюжэтамі.

Валянцін Шпак, каардынатар праекта ”Электронная кніга «Памяць. Асіповіцкі раён»”:

— Адзін з яркіх успамінаў дзяцінства — кніга Міхася Лынькова “Міколка-паравоз”, якую падарыў тата. Галоўны герой сапраўды каларытны: смелы і адказны, дапытлівы і кемлівы, умее бачыць незвычайнае ў звычайным. Увогуле, мне было надта цікава даведацца, як жылі ў час, апісаны ў творы, дзеці. Я параўноўваў сваё жыццё і іх. А прагляд чорна-белага аднайменнага фільма яшчэ больш узмацніў успрыняцце твора.

Ёсць цікавыя моманты і ў самой біяграфіі аўтара. Міхасю Лынькову былі добра знаёмыя ў тым ліку і нашы мясціны: у 1925-1928 гадах ён займаў пасады адказнага сакратара, намесніка рэдак­тара, а ў 1928-1930-х — рэдактара бабруйскай акруговай газеты “Камуніст”.

Іна Масаловіч, прадавец-кансультант магазіна кнігі:

— Лічу, што беларуская літаратура глыбока разумецца можа, у першую чаргу, самімі беларусамі. У многіх творах апісваюцца мясцовасць, традыцыі, якія больш блізкія беларускаму сэрцу. Тое, што чуў некалі ад сваіх дзядоў і прадзедаў, успрымаецца лепш. Магу сказаць, што цікавась да роднай літаратуры захоўваецца. І цяпер у якасці падарунка з задавальненнем набываюць, напрыклад, выданні беларускіх казак. І гэта добра.

Мой унук Савелій, калі быў маленькім, з задавальненнем слухаў казкі і вершы на беларускай мове. Пэўна, не ўсё яму было зразумелым, аднак ёсць нейкае прыцяжэнне да роднага слова, мабыць, на генетычным узроўні.

І ўвогуле радуе, што цікавасць да беларускай культуры ў цэлым не знікае, а, я б сказала, з цягам часу толькі ўзрастае, з’яўляюцца новыя перадачы, свежыя праекты, накіраваныя на захаванне нашай спадчыны.

Валянціна КОРБАЛЬ

Последние новости

Общество

Деятельность Всебелорусского народного собрания и продовольственная безопасность стали главными темами встреч информационно пропагандистских групп с трудовыми коллективами Осиповичского района

19 ноября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко пообещал «серьезно посмотреть на работу судебных исполнителей»

19 ноября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко подчеркнул важность качества правосудия: судья не «штамповщик» процессуальных документов

19 ноября 2026
Читать новость
Образование

Как в Осиповичах в СШ №3 воспитывают рачительных хозяев и экологов

19 ноября 2026
Читать новость
Профилактика

Я уволился месяц назад, занимаюсь поиском работы. Приходил милиционер и выдал мне направление в центр занятости. С чем это связано?

19 ноября 2026
Читать новость
Здравоохранение

19 ноября — Всемирный день некурения

19 ноября 2026
Читать новость

Рекомендуем