Культурны “дамкрат” Жорнаўкі 22.01.10, № 5

Твар Жорнаўскага ДК

Паколькі калектыў установы абмежаваны, кожны з яе супрацоўнікаў выступае ў якасці жывой рэкламы. «Не ўсякі тутэйшы назаве маё прозвішча і імя па бацьку, але хто такая цёця Люда і чаму яе трэба паважаць, ведаюць усе”, — смяецца Людміла Уладзіміраўна.

Да таго, як патрапіць сюды, жанчына 11 гадоў была выхавальніцай у мінскім дзіцячым садку. I набыты вопыт, прызнаецца яна, вельмі дапамагае зараз. Да кардынальных змен у жыцці, прынамсі — геаграфічных, прызвычылася даўно. Калі дзеда раскулачылі, сям’я была вы-слана на Урал. Нарадзілася Людміда Лапшына ў Перм-скай вобласці. У Чэлябінску скончыла Iнстытут культуры, а потым за роднымі вярнулася на радзіму, у Дзяржынскі раён. Праз некаторы час пераехала да брата ў Жорнаўку. З 1996 года тут працавала мастацкім кіраўні-ком Дома культуры, а летась з 1 красавіка стала дырэктарам.

«Вёска ёсць вёска: як зарэкамендаваў сябе, так да цябе і ставяцца, — распавядае яна. — Калі я кажу, што ў памяшканні смаліць нельга, мяне слухаюцца. А п’яныя «таварышы” абыходзяць нашы «ўладанні” бокам”.

«Няўдзячная праца”

Сёння тут 11 гурткоў, у якіх займаецца каля 90 чалавек. Таму нешматлікім су-працоўнікам ДК патрабуюцца дадатковыя «рукі”: два разы на тыдзень з Асіповічаў прыязджае выкладчык вакалу Аляксандр Яўсейчык; добра дапамагае музычная школа. Моладзь заставацца працаваць ва ўстанове не імкнецца, кажа, што гэта «вельмі няўдзячная праца”.

Натуральна, шмат грошай на ёй не заробіш, а высілкаў трэба ўкласці багата. Аднак, як заўважае дырэктар, калі праца падабаецца, то пра падобныя недарэчнасці забываеш. На першы план выходзяць надзённыя праблемы: як атрымаць сродкі на рамонт, замяніць старыя сцэнічныя касцюмы, правесці свята, абсталяваць танцзал, дамагчыся выдзялення хаця б аднаго більярднага стала…

Па магчымасці дапамагаюць гурткоўцы і іх родныя: пастаўляюць дыскі з музыкай, развешваюць афішы, на дыскатэках падтрымліваюць дысцыпліну, прыбіраюць тэрыторыю.

Выратавальнікі культуры

Сёння касцяк клуба складаюць хлопцы і дзяўчаты ва ўзросце да 35 год. Але ў параўнанні з мінулым часам наведвальнікаў паменела. Калі раней на дыскатэкі збіралася да 150 чалавек, цяпер добра, калі набярэцца паўсотні. На канцэрты прыходзяць чалавек 50-60 і пры ўмове, што пабачаць мясцовыя калектывы. Так, на ўласнае выступленне адзін мужчына прывёз цешчу нават з Ліпеня, маўляў, «няхай на мяне паглядзіць!”

Летам даваць канцэрты цяжэй, аднак неблагім попытам карыстаюцца дыскатэкі. Дзі-джэінгам займаецца Наталля Цяслёнак. Густы ў публікі разнастайныя: ад рэтра-кампазіцый 80-х да сучаснага шансону і беларускай поп-музыкі.

«Вясковы клуб — адзіная кропка, дзе могуць збірацца, адпачываць і творча самарэалізоўвацца нашы людзі. А таксама гэта прытулак для дзетак з праблемных сямей, — ад-значае Людміла Уладзіміраўна. — Мы не выстаўляем адзнак, а спрабуем зацікавіць моладзь. Сёстры Станішэўскія спяваюць у нас ужо 8 гадоў — і робяць гэта выдатна! Незалежна ад узросту жыхары нашай вёскі цягнуцца да культуры, і важна падтрымаць у іх гэтую зацікаўленасць. У іншым выпадку яны пачнуць забаўляцца самі, як могуць.

Мая мэта — зрабіць Дом культуры месцам паўнацэннага адпачынку. Вельмі хочацца арганізаваць невялічкі краязнаўчы музей. Такі куток будзе распавядаць не толькі пра тое, што было раней, але і пра тое, што ёсць у Жорнаўцы сёння”.
Ганна МАЦКЕВIЧ.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем