«Чысты бераг» —

«Чысты бераг» —

пад такой назвай прайшла 5 красавіка экалагічная акцыя на тэрыторыі Вяззеўскага сельскага Савета, арганізатарам якой выступіла раённая арганізацыя моладзі.

chistyiy-bereg

Каля двух дзясяткаў навучэнцаў Асіповіцкага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа прыбіралі смецце ў раёне вадасховішча. Дзве групы ўдзельнікаў працавалі з абодвух бакоў вадаёма. Як адзначае сакратар РА ГА «БРСМ» Ганна Калодка, у гэты дзень быў сабраны не адзін дзясятак мяшкоў са смеццем. Навучэнцы рабілі з энтузіязмам, а дапамагалі ім у гэтым прадстаўнікі АДУКВП «Райсэрвіс» і ДДЛГУ «Асіповіцкі доследны лясгас». Адметна, што на заклік прыняць удзел у акцыі адгукнуўся і індывідуальны прадпрымальнік Сяргей Паўлаў, які забяспечыў барацьбітоў за чысціню венікамі.

Напярэдадні ж вучні Вяззеўскай школы прыбіралі родную вёску. Каля 20 школьнікаў прайшліся па вуліцах Вяззя і навялі на іх парадак.

— Гэта не апошняя акцыя такого кшталту, — адзначае Ганна Калодка, плануем праводзіць іх і ў далейшым. Трэба ж падтрымліваць чысціню!

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем