Сёння на Асіповіччыне за школьныя парты села больш за пяць тысяч вучняў, з якіх 455 — упершыню

Сёння на Асіповіччыне за школьныя парты села больш за пяць тысяч вучняў, з якіх 455 — упершыню

Згадзіцеся, кожны клас мае сваю адметнасць і цікавую гісторыю. Вось, напрыклад, у 1 “А” сярэдняй школы № 5 імя Ф.А. Крыловіча, у спісе якога 30 хлопчыкаў і дзяўчынак, прыйшлі дзве пары блізнят. Напярэдадні свята ў рэдакцыйны фотааб’ектыў патрапілі сястрычкі Крысціна і Аліна Ганчаронак.

Дзень ведаў — важная дата ў календары для сям’і, падзяліліся мама Алена і тата Сяргей. І хоць першы званок для Ганчаронкаў гучыць ужо не ўпершыню (ёсць яшчэ старэйшыя сыны Мікалай і Канстанцін), аднак пэўнае хваляванне ўсё роўна прысутнічае. А як інакш: на гэты раз усе радасці і клопаты пачатку школьнага жыцця памнажаюцца на два. А сумненняў, што дачушкі будуць добра вучыцца, няма: дзяўчынкі, хоць і сціплыя, але дапытлівыя і разважлівыя, а галоўнае, абедзве маюць цікавасць да школы. Значыць, усё атрымаецца!

“Веды сёння — сіла і росквіт Беларусі заўтра!” — на гэту тэму на першым уроку будзе размаўляць з вучнямі іх настаўніца
Таццяна Віктараўна Лазутка, педагог з 27-гадовым стажам. І гаварыць ёсць пра што: дзеці прыйшлі ў сучасную прыгожую школу з вялікімі, светлымі і добра абсталяванымі класамі, на школьным двары — спартыўныя і гульнёвыя пляцоўкі, недалёка ад установы адукацыі — шэраг новых дамоў. Горад расце і развіваецца. А якім стане наш райцэнтр і краіна ў цэлым праз дзясяткі гадоў, залежыць у тым ліку і ад сённяшніх першакласнікаў. Застаецца толькі вучыцца.

З Днём ведаў усіх! Няхай дарога ў школьнае жыццё будзе шырокай і поўнай радасных адкрыццяў.

Валянціна КОРБАЛЬ

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем