Республиканский субботник на Осиповщине состоялся!

Республиканский субботник на Осиповщине состоялся!

subbotnik-med

12 красавіка па ўсёй краіне прайшоў рэспубліканскі суботнік. Грашовыя сродкі, якія зарабляліся ў гэты дзень на рабочых месцах, пойдуць на будаўніцтва Рэспубліканскага цэнтра тамаграфіі, сучаснае абсталяванне якога дазволіць зрабіць больш эфектыўным лячэнне анкалагічных хворых.

subbbotnik2

На Асіповіччыне добрую ініцыятыву падтрымалі тысячы людзей. Традыцыйна многія прынялі ўдзел у мерапрыемствах па добраўпарадкаванні тэрыторый. Мясцінамі, дзе вялася “вясенняя прыборка”, сталі “задворкі” СШ № 4, парк імя 50-годдзя Кастрычніка, Алея Герояў, “зялёная” зона паміж мікрараёнам “Чаромушкі” і рэчкай Трубінка, лесапаласа ўздоўж уезду ў горад з боку шашы Мінск-Гомель і г.д.

subbotnik-gap

Прыклад адказных адносін да важнай грамадскай справы дало землякам кіраўніцтва выканаўчай і прадстаўнічых галін раённай улады. На чале са старшынёй райвыканкама Пятром Шукаловічам вялася пасадка дрэў у паркавай зоне каля Алеі Герояў, а старшыня райсавета дэпутатаў Аляксандр Пузік разам з другімі ачышчаў лес ад смецця ў наваколлі спецшколы-інтэрната.

subbotnik

grebet

Фота Дзмітрыя САЎРЫЦКАГА.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем