Па стане на раніцу 24 жніўня ў раёне ўбрана з улікам фермерскіх гаспадарак 95% плошчаў засеяных збожжам і зернебабовымі культурамі палёў

З 8 318 гектараў сабрана 18 538 тон збожжа, сярэдняя ўраджайнасць — 22,3 цэнтнера з гектара.
Справіліся са жнівом ААТ «ЖорнаўкаАГРА» і ААТ «ВязаўніцаАгра». Першае сельгаспрадпрыемства намалаціла 4 290 тон з сярэдняй ураджайнасцю 24,5 ц/га, другое — 4 414 тон, ураджайнасць — 20 ц/га. ААТ “Авангард-Ніва” — 89%, 2 787 тон, 19,5 ц/га. ААТ “Ясеньскае” — 82%, 1 775 тон, 20,9 ц/га. Чатыры працэнты засталося ўбраць ААТ “ПратасевічыАгра”, а намалочана тут 991 тона.
Фермерскія гаспадаркі намалацілі 4 326 тон пры сярэдняй ураджайнасці 36,9 ц/га.
У разрэзе культур здабыткі маем такія. Азімыя: жыта — 1 044 т, 18,2 ц/га; пшаніца — 5 061 т,
25,7 ц/га; ячмень — 2 250 т, 21,5 ц/га; трыцікале — 2 326 т, 21 ц/га. Яравыя: пшаніца — 1 827 т,
17,2 ц/га; ячмень — 4 162 т, 27,4 ц/га; авёс — 528 т, 14,8 ц/га. Зернебабовыя — 1 385 т, 21,7 ц/га.
Да канца ўборкі засталіся лічаныя дні. Ураджайнасць сёлета не вельмі высокая, аднак лепшая, чым летась. Хутка прыступім да сяўбы азімага збожжа і будзем спадзявацца, што ў наступным годзе нівы парадуюць яшчэ больш. Усё ў руках хлебаробаў. А пакуль час дажынаць апошнія гектары.
Валянціна Корбаль
