Жыхарка Асіповіччыны Клаўдзія Убушаева адказвае за ўлік збожжа

Клаўдзія Убушаева працуе на зерневым таку ААТ “ЖорнаўкаАГРА” вагаўшчыком-учотчыкам.
Раней жанчына была падсобным рабочым, але працавітасць, выканаўчасць і адказны падыход да любой дзейнасці не засталіся незаўважанымі. Кіраўніцтва прапанавала Клаўдзіі асвоіць новую, больш складаную справу, і яна з поспехам справілася з гэтай задачай. Праз яе ўчастак падчас уборачнай праходзяць тоны збожжа, якое бесперапынным патокам паступае на ток ад камбайнаў. Ад дакладнасці яе працы, уважлівасці і скрупулёзнасці залежыць правільны ўлік кожнага кілаграма ўраджаю. Калегі цэняць Клаўдзію Мікалаеўну за надзейнасць, бо на яе ўчастку не бывае памылак і збояў.
Алена Суета
