Iдэалагічная работа: было пытанне — ёсць адказ 22.01.10, № 5


Як заўсёды, на чарговай інструктыўнай нарадзе з нагоды правядзення Адзінага дня інфармавання насель-ніцтва ідэалагічны актыў раёна быў азнаёмлены з адказамі на запыты людзей, якія тыя задавалі на ранейшых сустрэчах з членамі інфармацыйна-прапагандысцкіх груп райвыканкама. Вось асобныя з іх.

Першы намеснік старшыні райвыканкама Васіль ПЯТРОЎСКІ:
— У адпаведнасці з рашэннем райвыканкама ад 27.11.2009 г. № 25-5 казармы, размешчаныя на тэрыторыі былога ваеннага гарадка «Паўднёвы” (г. Асіповічы, вул. Чарняхоўскага), уключаны ў графік уцягнення ў гаспадарчы абарот нескарыстоўваемых аб’ектаў нерухомасці ў 2010 годзе шляхам продажу на аўкцыёне.

Яўген ЦХАЎРЭБАЎ, галоўурач установы аховы здароўя «Асіповіцкая ЦРБ”:
— Пры размеркаванні маладых спецыялістаў у жніўні 2010 г. урач-педыятр у Ялізаўскую гарпасялковую бальніцу будзе накіраваны.

Ігар ТРАЦЯК, дырэктар ДУКВП «Вадаканал”:
— Прадпрыемствам мінулай восенню пасля засмечвання трубаправодаў і зліва каналізацыйных сцёкаў у падвал № 6 (вул. Дзмітрыева, 10) праведзены прафілактычныя работы па прачыстцы і прамыўцы сістэмы вонкавай і ўнутранай каналізацыі дома. Пасля абследавання функцыяніравання каналізацыі ва ўзгаданым пад’ездзе ў снеж-ні-студзені падцяканняў з трубаправодаў не выяўлена, у падвальным памяшканні су-ха.

Дырэктар ДУКВП «Райсервіс” Аляксандр МАСЛАЎ:
— Уборка грамадскіх туалетаў у парку і цэнтры горада робіцца штодзённа;
— Работа па замене кабельных ліній у раёне гімназіі выканана ў поўным аб’ёме.


Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем