Нож + спіртное = ?

Нож + спіртное = ?

Студзень, в. Каўгары. Калядны вечар скончыўся забойствам: ударам 20-сантыметровага нажа ў сэрца дзядзька пазбаўляе жыцця роднага пляменніка.

Люты, пас. Сасновы. Два раней судзімыя грамадзяніны высвятляюць адносіны з дапамогай нажа — адзін цудам застаецца ў жывых.

Сакавік, паўднёвы бок г. Асіповічы. На вачах маці бацька замахваецца на забойства ўласнага сына: наносіць нажом мноства ран.

За I квартал здзейснена і чатыры наўмысныя прычыненні цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Аб’ядноўваюць гэтыя злачынствы ступень цяжкасці, выбар прылады і, галоўнае, алкагольнае ап’яненне ўсіх удзельнікаў трагедый.

У паток прамысловага алкаголю ў раёне ўліваецца нямала алкаголю саматужнай вытворчасці: і танней, і купіць можна ў любы час сутак. I мала каго з аматараў спіртнога бянтэжыць, што набыццё самагону цягне папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да 5 базавых велічынь з канфіскацыяй напояў. Попыт жа, як вядома, нараджае прапанову — і самагонаварэнне для некаторых стала прыбытковым падпольным бізнесам.

За студзень-сакавік аддзелам аховы правапарадку і прафілактыкі было выяўлена 37 фактаў вырабу і распаўсюджвання самагона, канфіскавана і знішчана 2 самагонныя апараты, 3.796 літраў брагі, самагону і вадкасцей з утрыманнем спірту. 20 асоб прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

самогон2

Як вядзём барацьбу з “коранем зла”? Слова начальніку аддзела Мікалаю Гайваронскаму:

— Паміж п’янствам і злачыннасцю існуе прамая сувязь, таму частка нашай работы — спыненне вытворчасці і распаўсюджвання самаробнага алкаголю. Ні адна бабуля, якая зрабіла для сябе 4-5 літраў самагонкі, да адказнасці прыцягнута не была. Мы караем толькі тых, хто паставіў вытворчасць самагонкі на паток. Такіх, да жалю, нямала.

самогон

Рэагуючы на інфармацыю, якая паступіла ў аддзел, правялі дагляд гаспадарчых пабудоў у двары непрацуючага К. Аказалася, што гэты чалавек вырабляе самагон практычна ў прамысловых маштабах. Выявіць «міні-завод» было ня-проста: да яго К. пракапаў тунэль, уваход у які старанна закамуфляваны. Дагляд не мог не ўразіць: 640 літраў брагі ў 100-літровых бітонах і 32 літры самагонкі! Вынесці бітоны было немагчыма — прыйшлося зліваць вадкасць праз акно…

самогон5

Прайшоў тыдзень. Правялі паўторны рэйд — грамадзянін К. паспеў зрабіць яшчэ 150 літраў брагі! Па законе, паўтор вырабу моцных алкагольных напояў на працягу года — гэта накладанне штрафу ад 5 да 30 базавых велічынь з канфіскацыяй. Зразумела, што чалавек нядрэнна зарабляе на самагонцы, дадзенае пакаранне не надта страшыць, але яго можна прыцягнуць да адказнасці за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць…

самогон4

Барацьба з самагоншчыкамі і наступствамі іх дзейнасці будзе працягвацца, вось толькі да  поўнай перамогі пакуль далёка. Звяртаюся да ўсіх свядомых грама-дзян: паведамляйце аб фактах вырабу і распаўсюджвання саматужных напояў па тэлефонах 102 або 20-0-00. Магчыма, гэтым учынкам вы прадухіліце чарговае “п’янае” злачынства і ўратуеце каму-небудзь жыццё.

Последние новости

Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость