Напярэдадні Дня горада пацікавіліся ў розных прадпрыемстваў і арганізацый, з якімі вынікамі яны сустракаюць свята роднага населенага пункта

Напярэдадні Дня горада пацікавіліся ў розных прадпрыемстваў і арганізацый, з якімі вынікамі яны сустракаюць свята роднага населенага пункта

Мяркуем, падборка зацікавіць землякоў.

Установа аховы здароўя “Асіповіцкая цэнтральная раённая бальніца” сёлета папоўнілася шэрагам новага абсталявання. Так, набыты два дэфібрылятары для аддзялення рэанімацыі, фізіятэрапеўтычнае абсталяванне для паліклінікі, стацыянара і Ялізаўскай участковай бальніцы, электракардыёграф для паліклінікі.

Напярэдадні Дня горада ў стаматалагічную паліклініку паступілі тры стаматалагічныя ўстаноўкі. На сёння, дарэчы, ужо ўсе кабінеты забяспечаны новымі ўстройствамі. Сучаснае абсталяванне дазваляе ствараць эфектыўную і камфортную рабочую прастору, аказваць медыцынскія паслугі на больш высокім якасным узроўні.

Асіповіцкі завод транспартнага машынабуда­вання стаў пераможцам ХХ рэспубліканскага конкурсу “Лепшы экспарцёр 2025 года” ў намінацыі “машынабудаванне і металаапрацоўка”. Гэты адкрыты конкурс праводзіцца ў мэтах павышэння іміджу краіны як актыўнага экспарцёра, стымулявання развіцця экспартна арыентаванай вытворчасці, заахвочвання беларускіх прадпрыемстваў, якія дасягнулі значнага росту экспарту.

Арганізатар конкурсу — Беларуская гандлёва-прамысловая палата, суарганізатары — дзяржаўныя органы, выканкамы, іншыя арганізацыі. Пераможцы не толькі ўзнагароджваюцца адпаведнымі прызамі і дыпломамі, але і атрымліваюць права выкарыстоўваць у сваіх рэкламных і прэзентацыйных матэрыялах знак “Лепшы экспарцёр года”.

На прадпрыемстве добра ідуць справы ў дадзеным кірунку і сёлета: за студзень-май экспарт тавараў склаў 101,5% да леташніх паказчыкаў. А яны былі добрыя.

Будаўніцтва — любое — заўсёды звязана з асаблівымі спадзяваннямі, надае жыццёвай плыні новы імпульс. З кожным годам горад расце і прыгажэе. У першым паўгоддзі 2026 года індывідуальнае жыллёвае будаўніцтва дасягнула ўзроўню 6 061 м2. А да канца года плануецца ўсяго пабудаваць 8 700 м2.

Таксама сёлета чакаецца ўвод у эксплуатацыю двух шматкватэрных жылых дамоў. 40-кватэрны (2 177,4 м2) у завулку Чарняхоўскага, 1а будзе здадзены літаральна днямі. Вуліца Крыловіча, 16 — па такім адрасе накіруюцца навасёлы 70-кватэрнага дома (4 314 м2) у чацвёртым квартале.

Як заўважылі асіпаўчане, у цэнтры горада закладзены яшчэ адзін аб’ект. Тут будзе новы будынак пракуратуры раёна.

Філіялам “Асіповіцкі” ААТ “Бабушкина крынка” за першае паўгоддзе павялічаны аб’ёмы перапрацаванай сыравіны на 112% да паказчыкаў адпаведнага перыяду 2025 года. Вытворчасць сыркоў тварожных глазураваных склала 106,5%. Лінейка ўсімі любімага папулярнага ласунку зараз уключае 11 найменняў, у тым ліку тры віды сыркоў без дабаўлення цукру.

 Сухіх малочных прадуктаў, да якіх адносяцца малако сухое абястлушчанае, сыроватка малочная сухая дэмінералізаваная рознай ступені дэмінералізацыі, выпушчана 124,9%. Сёлета ўпершыню на прадпрыемстве пастаўлена на вытворчасць сухое цэльнае малако, што дазволіла павялічыць асартымент прадукцыі і геаграфію продажу.

У Асіповіцкім УКП ЖКГ тэмп росту аб’ёму вытворчасці прадукцыі (работ, паслуг) у адпускных цэнах за вылікам падаткаў і збораў, налічаных з выручкі, за студзень-чэрвень склаў 124,61%, у тым ліку асабістая вытворчасць, перадача, размеркаванне і продаж пары і гарачай вады, кандыцыянаванне паветра — 118,7%, комплексныя паслугі па абслугоўванні будынкаў — 124,13%, збор цвёрдых камунальных адыходаў — 110,93%, бягучы і капітальны рамонты жыллёвага фонду — 132,3%, бягучае ўтрыманне і рамонт аб’ектаў добраўпарадкавання — 109,75%.

Зроблены бягучы рамонт 18,996 тыс. м2 удасканаленага пакрыцця з асфальтабетону праезнай часткі вуліц горада і раёна, тратуараў і дробнаштучнай пліткі — 3,023 тыс. м2, рамонт прыдамавой тэрыторыі праездаў і пешаходных сувязей — 4,302 тыс. м2.

Адрамантавана 1 500 м пагонных стыкаў сценавых панэлей шматкватэрных дамоў, адноўлена 3,910 тыс. м2 дахаў.

На прыдамавых тэрыторыях устаноўлены чатыры дзіцячыя гульнявыя пляцоўкі. Добраўпарадкаваны паркі.

Зараз вядзецца мадэрнізацыя кацельні п. Савецкі і дзевяці ўчасткаў цепласетак. Зразумела, паралельна ідуць і іншыя работы. Лета — спрыяльны перыяд, таму графік у працаўнікоў УКП ЖКГ асабліва насычаны.

Валянціна КОРБАЛЬ.

Последние новости

Год белорусской женщины

Адзначым тых, хто сваёй працай, мудрасцю і імпэтам унёс істотны ўклад у развіццё і росквіт Асіповічаў

1 августа 2026
Читать новость
Общество

Разам з жыхарамі Асіповічаў разважалі аб тым, якім можа быць наш райцэнтр праз 10, 20, а то і 60 гадоў

1 августа 2026
Читать новость
Общество

Напярэдадні Дня горада пацікавіліся ў розных прадпрыемстваў і арганізацый, з якімі вынікамі яны сустракаюць свята роднага населенага пункта

1 августа 2026
Читать новость
Общество

Новинку сувенирной продукции с видами города придумал осиповчанин Дмитрий Сугако и реализовал ее совместно с принтсервисом «Агрэст»

1 августа 2026
Читать новость
Власть

Уникальная и по-настоящему народная церемония. Лукашенко вручил госнаграды в ОАО «Савушкин продукт»

31 июля 2026
Читать новость
Власть

«Сохраним — будем дальше жить и процветать». Лукашенко назвал колоссальные ценности для белорусов

31 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем