Калі да работы — ахвота

Калі да работы — ахвота

У ААТ “ПратасевічыАгра” на ўборцы збожжа задзейнічаны тры камбайны

І на адным з іх працуе старшым камбайнерам Мікалай Агейчык. Тут ён нядаўна, аднак у сельскагаспадарчай справе далёка не навічок: ёсць стаж і ў Жорнаўцы, і ў лясгасе, і на машынна-трактарнай станцыі. Любіць і ўмее кіраваць рознай тэхнікай, у тым ліку і “караблём ніў”.

У свой час юны жыхар Пагарэлага дыплом далёка не шукаў. Нашто кудысьці ехаць, калі можна ў сваім райцэнтры атрымаць добрую прафесійную адукацыю? Ён і слесар па рамонце сельскагаспадарчых машын, і трактарыст-машыніст, і зваршчык. І ўсе атрыманыя веды і навыкі, як паказвае жыццё, запатрабаваныя і маюць практычную карысць. Некалькі гадоў таму і ўласны дом набыў у Асіповічах.

Працаваць у жніво без выхадных складана, але вытрымліваць нагрузку дапамагае разуменне важнасці моманту. У неспрыяльныя для ўборкі дні знаходзіцца іншы занятак. Калі ў чалавека ёсць гаспадарская жылка, ён ніколі не будзе сядзець без справы. За гэта і цэняць Мікалая калегі і кіраўніцтва.

Датычна ўмоў працы прэтэнзій няма: забяспечаны ўсім неабходным, каб работа была камфортнай. Ды і камбайн на лініі ўсяго другі сезон, малоціць спраўна.

Канечне, жонка Ксенія хацела б часцей бачыць мужа дома, але таксама з разуменнем адносіцца да яго пастаяннай занятасці. А для маленькага сына Косціка, калі здараецца трапіць на “татава поле”, і ўвогуле шчасце: тут так цікава! Падрасце хлапчук — будзе памочнікам. А чаму б і не?

Валянціна Корбаль

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем