Побач з асіповіцкімі аграрыямі на жніве працуюць супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях

Побач з асіповіцкімі аграрыямі на жніве працуюць супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях

Накіраваўся мехатрад МНС Магілёўскай вобласці з дзесяці зернеўборачных камбайнаў напрыканцы чэрвеня: пяць — у Асіповіцкі раён і столькі ж — у Глускі. У экіпажах людзі вопытныя. Некаторыя з іх, дарэчы, не ўпершыню адправіліся ў няблізкую палявую камандзіроўку. Адзін з удзельнікаў — Арцём Скугароў з Бялыніцкага РАНС. У дзень сустрэчы з журналістамі ён працаваў разам з Андрэем Мацюшонкам, вадзіцелем пагрузчыка ААТ “Кіруючая кампанія холдынга “Аграмашсэрвіс”, які таксама больш за тыдзень быў на Асіповіччыне.

— У нашым атрадзе 18 добраахвотнікаў, на двух камбайнах па адным чалавеку, аднак гэта пытанне хутка рэгулюецца на месцах, — расказвае Арцём Скугароў. — Усе мы супрацоўнікі падраздзяленняў МНС Магілёўшчыны: хтосьці служыць пажарным, я, напрыклад, ваджу пажарны аўтамабіль. У распараджэнні атрада добрая тэхніка “Аграмашсэрвіса”, ужо абкатаная. Машыны сучасныя, у іх шмат карысных дадатковых функцый. Канструктары сапраўды паклапаціліся пра людзей: працаваць камфортна, ёсць кандыцыянеры, ды і ў абслугоўванні або рамонце ўсё зроблена да толку і зручна для механізатара.

Калектыў у нас зладжаны, кожны гатоў пры неабходнасці прыйсці на дапамогу. Трэба адзначыць, што для многіх хлопцаў сельская праца не ў навінку, таму ў работу ўключыліся і цалкам пагрузіліся хутка.

Пытаеце, дзе складаней: на пажарным аўтамабілі ці камбайне? І першае, і другое аднолькава важна і служыць для карысці людзей.

Безумоўна, убіраць хлеб прыемна. Гэта стваральная справа. А так як наша галоўная задача — дапамагчы чалавеку, то чаму б і не падсабіць? Дапамога ж патрэбна не толькі на пажары. Будзем старацца ўбраць ураджай своечасова, якасна і без страт.

Пачыналі работу з “Ясеньскага” і “Авангарда-Нівы”, потым у некаторыя дні накіроўвалі нас у Жорнаўку, Вязаўніцу. Словам, тут ужо на месцы рэгулюецца, дзе мы больш патрэбны. Гатовы працаваць, пакуль не будзе зжата апошняе калоссе. Разумеем, наколькі важна не ўпусціць спрыяльны перыяд, таму выкладваемся па максімуму, цэнячы кожны пагодлівы дзень.

Лічу работу ў мехатрадзе цікавай яшчэ і таму, што жывём у Асіповічах, горад падабаецца, тут я як быццам ужо свой. Створаны ўсе ўмовы: асталяваліся ў гасцініцы, гарачым харчаваннем забяспечваюць гаспадаркі, у якіх задзейнічаны. Так што ўсё добра.

Як паказвае практыка, зводныя механізаваныя атрады — мера мэтазгодная і эфектыўная, істотная падтрымка для сяла. На плечы такіх памочнікаў кладзецца каля 20 працэнтаў нагрузкі па вобласці. І калі сёлета на асіповіцкіх нівах задзейнічана 23 камбайны з сельгаспрадпрыемстваў раёна, то яшчэ плюс пяць — гэта ўжо сіла!

Валянціна КОРБАЛЬ.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем