Вандроўныя “Шчадроўкі” 19.01.10, № 4


Традыцыйна фінальным акордам калядных святаў на Асіповіччыне з’яўляецца фэст «Ліпеньскія шчадроўкі”. 15 гадоў запар ён ладзіўся ў Ліпені, куды з’язджаліся лепшыя ансамблі з усяго раёна, а з гэтага года арганізатары вырашылі, што фэст будзе вандраваць па розных вясковых клубах. Сёлетняй «сталіцай” «Шчадровак” стала Вяззе.

17 студзеня ў мясцовы Дом культуры прыбыла больш за сотню артыстаў з 8 народных калектываў: «Ліпеньскія зоркі”, пратасевіцкае «Сузор’е”, карытнянскія «Сваякі”, крамокская «Вярба”, свіслацкія «Рэчанькі”, ялізаўская «Вечарынка”, сасноўская «Журавушка” (на фота) і тутэйшая «Вязанка”.

Распачалося свята народных традыцый з калядаванняў. Магчымасць пашчадраваць апошні раз у бягучым годзе выпала артыстам з Карытнага. Пасля вяртання «Сваякоў” у СДК пачаўся сам канцэрт.

Фармат правядзення фэста апошнім часам стаў мяняцца. Раней нумары калектываў проста ішлі адзін за адным, потым у сцэнарый «Шчадровак” ўвялі тэатралізацыю. Так, на сцэне з’явіліся гаспадар з гаспадыняй, да якіх па чарзе ў хату заходзяць артысты-каляднікі. Сёлета «запрасілі” яшчэ і чорта — у гэтага «цёмнаскурага” персанажа вельмі ўдала пераўвасобіўся вяззеўскі артыст Вячаслаў Кілбас. Нячысцік не столькі хацеў папсаваць людзям свята, колькі сам у ім паўдзельнічаць, аднак людзі пастаянна гналі гэтага недарэку ад сябе.

Нашы «Шчадроўкі” могуць пазнаёміць любога чалавека з беларускім абрадам калядавання. У выступленнях народных ансамбляў удзельнічалі амаль усе яго традыцыйныя персанажы: павадыр з казой, дзед, цыганы, мядзведзь, механоша, афіцэр. Акрамя святочных песень артысты ўключалі ў свае нумары яшчэ і народныя танцы. Прычым, да кожнага новага фэсту яны абавязкова абнаўляюць рэпертуар.

Пасля канцэртнай часткі начальнік аддзела культуры райвыканкама Ірына Раманчук уручыла ўсім удзельнікам дыпломы — за зберажэнне беларускіх народных традыцый. Правядзенне свята супала з 50-годдзем канцэртмайстра і баяніста Сцяпана Саханчука — яго ўзнагародзілі Ганаровай граматай за асабісты ўклад у развіццё мастацкай самадзейнасці Асіповіцкага раёна.

Фэст «Шчадроўкі” праводзіцца не проста для забаўкі, а з мэтай падтрымкі нашай традыцыйнай культуры. Спецыялісты цэнтралізаванай клубнай сістэмы адзначаюць, што апошнім часам асіповіцкая моладзь стала больш цікавіцца беларускай аўтэнтыкай. І на вяззеўскай сцэне сапраўды вельмі прыемна было бачыць багата хлопцаў і дзяўчат.

Вольга ЖАРНАСЕК.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем