Люстэрка падзей: чытачы пра ролю раёнкі ў іх жыцці

Люстэрка падзей: чытачы пра ролю раёнкі ў іх жыцці

“Добрыя весткі — у кожны дом” — да такой схемы імкнецца раённая газета. Яе супрацоўнікі штодзённа адсочваюць мясцовыя, абласныя і рэспубліканскія навіны, каб напаўняць якаснымі матэрыяламі друкаванае выданне і аператыўным кантэнтам свае акаўнты ў месенджарах
і старонкі ў сацыяльныя сетках. Але аўтары газеты — гэта не толькі журналісты, але і нашы чытачы, з якімі імкнёмся трымаць зваротную сувязь.

Якую ролю адыгрывае раёнка ў жыцці землякоў? Звярнуліся да іх з гэтым пытаннем.

Валянцін Шпак:

— Выпісваю газету з 2000-га года, калі пераехаў сюды на пастаяннае месца жыхарства. Чакаю кожны нумар і ўважліва вывучаю яго змест. Магу аднесці сябе да ліку ўдумлівых чытачоў, бо заўсёды аналізую атрыманую інфармацыю. Асабліва цікаўлюся матэрыяламі краязнаўчай накіраванасці, гісторыяй сваёй малой радзімы. Чытаю пра населеныя пункты раёна. Разам з тым вывучаю і змест аб’яў аб аказваемых паслугах. Падпісаны на тэлеграм-канал выдання. Некаторую інфармацыю выкарыстоўваю для электроннай кнігі “Памяць. Асіповіцкі раён”. З’яўляюся і пазаштатным карэспандэнтам, бо на старонках газеты друкуюцца мае матэрыялы. Цудоўна, што дзякуючы газеце не раз удавалася знайсці інфармацыю або сем’і герояў вайны.

Пажаданне газеце: больш канструктыўнай крытыкі. А яшчэ працягнуць рубрыку “Было — стала”, дзе падаюцца здымкі аднаго і таго ж месца ў розныя гады. І актыўна выкарыстоўваць магчымасці QR-кода.

Валянціна Чарапко:

— Газета заўсёды была са мной. Яна ляжала на стале маласямейкі, дзе мы жылі з мужам Аляк­сандрам, разам з намі перабралася ў кватэру, якую мы атрымалі. Муж працаваў на АЗАА, там на месцы і вялася падпіска. Разам з іншымі газетамі і часопісамі выпісваў і раёнку.

Чытаць люблю ўсё — ад першай да восьмай або шаснаццатай старонкі, у залежнасці ад выпуска. Напрыклад, нядаўна з інтарэсам пазнаёмілася з лет­нім адпачынкам школьнікаў. Хоць мае дзеці даўно выраслі, усё роўна цікава. Заўсёды звяртаю ўвагу, хто са знаёмых адзначае юбілей, якія мерапрыемствы праводзяцца на Асіповіччыне. Навіны атрым­ліваю толькі з газеты, бо ў сацыяльных сет­ках не зарэгістравана.

Яўгеній Кузьміч:

— Працую на паштовай машыне пяць гадоў. Дастаўляю карэспандэнцыю па ўсім раёне. Напрыклад, сёння ўжо пабываў у Карытным, Ясені і навакольных населеных пунктах, а зараз дастаўляю перыёдыку па гораду. На раёне вяду падпіску. З прапаноўваемых выданняў большасць сяльчан выбірае менавіта раённую газету: людзі хочуць ведаць, што адбываецца навокал. Я і сам ахвотна чытаю газету. На яе старонках шукаю інфармацыю пра калег і знаёмых.

Аляксандр Нядзелька:

— Вельмі паважаю нашу раённую газету. Чытаю навіны і ў сацыяльных сетках, падпісаны на тэлеграм-канал “Асіповіцкага края”. Задаволены тым, што рэдакцыя надзяляе ўвагу не толькі буйным прадпрыемствам, але і прыватнаму бізнесу, расказвае пра многіх землякоў, якія адкрываюць сваю справу. Прыемна, што і пра маю работу пісалі. Вам давяраюць чытачы: аб гэтым сведчыць той факт, што пасля публікацый у газеце ў нас растуць продажы.

Насіма Герасімчук:

— Я прыехала ў Асіповічы з Башкірыі ў 1985 годзе. Тут нарадзіліся мае дзеці. З раённай газетай пасябравала даўно. Раней сама выпісвала, а зараз бяру ў сына. Заўсёды зна­ходжу для сябе штосьці цікавае. Як на маёй малой радзіме, так і тут люблю чытаць пра знакамітых людзей, якія абаранялі краіну, працавітых жыхароў, сем’і, у тым ліку і шматдзетныя. Падабаюцца вершы, якія друкуюцца ў газеце. Напрыклад, Тамары Пятровіч з Вяззя. Яна і гаспадыня цудоўная, — аб гэтым так­сама пісала раёнка, — і паэт таленавіты.

Сяргей Ашэйчык:

— Выпісваю і чытаю газету, каб быць у курсе ўсяго, што адбываецца ў раёне і краіне. Цікаўлюся гісторыяй свайго горада. Заўсёды шукаю ў газеце навіны культуры, радуюся за калег, іх дасягненні. Ганаруся вуч­нямі, якія знаходзяць сваё месца ў жыцці і становяцца дастойнымі людзьмі. У газеце якасная рэкламная дошка. Але хацелася б больш бачыць і матэрыялаў крытычнага характару.

Ксенія Гулёк:

— З задавальненнем выпіс­ваю папяровы варыянт газеты. Тут можна атрымаць шмат інфармацыі, зручная форма падачы. Напрыклад, ахвотна знаёмлюся з новымі кіраўнікамі, прадстаўнікамі ўлады, пра якіх расказвае раёнка, іх біяграфіямі. Чытаю аб’явы, даведваюся пра віды аказваемых паслуг. Хацелася б больш забаўляльных заданняў, красвордаў, якія вельмі любіць мой тата.

Вялікі дзякуй, паважаныя, за вашы меркаванні! Прыслухаемся да слушных парад. А вы заставайцеся з намі, расказвайце пра цікавае, дзяліцеся ідэямі!

Іна Заскевіч

Последние новости

Общество

Главный редактор Дмитрий Саврицкий поздравил читателей с 95-летием газеты «Асіповіцкі край»

10 июня 2026
Читать новость
Общество

Люстэрка падзей: чытачы пра ролю раёнкі ў іх жыцці

10 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 10 июня для всех знаков Зодиака

10 июня 2026
Читать новость
Общество

Семейная сплоченность и мастерство: в Вязье прошел районный этап конкурса «Властелин села»

9 июня 2026
Читать новость
Общество

В Осиповичском районе ограничат продажу спиртного

9 июня 2026
Читать новость
Общество

Банки в Беларуси будут собирать цифровой отпечаток устройства: что это значит для клиентов

9 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем