Юрый Суравец нават не ўяўляе свайго рабочага дня без аўтамабільнай баранкі. Яно і зразумела: паўвека за рулём!

Юрый Суравец нават не ўяўляе свайго рабочага дня без аўтамабільнай баранкі. Яно і зразумела: паўвека за рулём!

Вадзіцельскія правы Юрый атрымаў у хуткім часе пасля заканчэння школы. Адслужыў у арміі, зразумела, за “баранкай”, а потым прыйшоў у перасоўную механізаваную калону. Тут працуе і сёння. Прызнаецца, што іншай работы ніколі не шукаў: як кінуць справу, калі работы шмат? Нельга ж падвесці калектыў, які на цябе разлічвае. Гэта не ў яго правілах.

Юрый Міхайлавіч чалавек адказны. Яму даверылі аўтобус, на ім ён і дастаўляе меліяратараў на аб’екты і назад. А ў час правядзення работ дапамагае ім у якасці падсобнага рабочага. Узгадвае, што раней у арганізацыі была ўласная сталовая, з якой ён дастаўляў калегам абеды. Зараз такая неабходнасць адпала, але работы не стала менш: хапае і паўсядзённых спраў, і адказных даручэнняў.

Вопытны вадзіцель, ён як свае пяць пальцаў ведае размяшчэнне ўсіх меліярацыйных сістэм раёна, іх адметныя асаблівасці, арыентуецца ў сетцы рэк, рачулак і каналаў, да многіх з якіх дабрацца не так і проста. Здаралася і загрузнуць на палях, і тады ўся надзея на калег-трактарыстаў.

Нярэдка даводзілася і ў камандзіроўкі адпраўляцца. Так, каля двух гадоў калона працавала ў Горках, калі горад рыхтаваўся да рэспубліканскага фестывалю-кірмашу “Дажынкі”, дапамагаюць і суседзям — меліяратарам з Бабруйскай ПМК. Падтрымліваюць таксама сельгаспрадпрыемствы ў гарачую пару, калі аграрыям не хапае тэхнікі для ўборкі ўраджаю.

За час работы ў ПМК № 95 “Вадбуд” Юрый Міхайлавіч памяняў ужо трэці аўтобус. Да тэхнікі ставіцца па-гаспадарску, пільна сочыць за яе “здароўем”, так што машыны ў Сураўца працуюць максімальна магчымыя тэрміны.

Ды і ў самога вадзіцеля працоўны стаж пачэсны. Аднак на заслужаны адпачынак ісці не мае жадання. Работа падабаецца, спраўляецца з ёй бездакорна. Увогуле Юрый Суравец згодзен з вядомым прыслоўем: шчаслівы чалавек з задаваль­неннем раніцай ідзе на работу, а вечарам з тым жа пачуццём вяртаецца дадому.

Дарэчы, пра дом. Юрый Міхайлавіч шмат увагі надзяляе і сваёй сям’і. Жонка Вера доўгі час працавала на заводзе аўтаагрэгатаў. Ёсць сын, дачка, пяцёра ўнукаў. А набіраецца сіл на дачы. Што можа быць лепш за агарод і рыбалку — спакой, прырода і адпачынак.

Инна Заскевич

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сегодня — забота, завтра — молоко

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем