Адзін экспанат — дзве эпохі

Адзін экспанат — дзве эпохі

Вясельны ўбор былой жыхаркі Асіповіччыны размешчаны побач з сукенкамі галівудскай кінадзівы Кэй Фрэнсіс і шведскай джазавай спявачкі Монікі Сеттэрлунд. Убор з батысту ў суседстве з раскошнымі крыналінамі — выстава «Два стагоддзі моды ў Мастацкім» працуе зараз у сталіцы.

Належыў гэты ўбор Сцепанідзе Феактыстаўне Трыбушэўскай, 1900 г.н., вяселле дзяўчыны адбылося ў 1918 г. У калекцыю святочны ўбор зямлячкі трапіў ад праўнучкі, якая беражліва захоўвае сямейную рэліквію.

Выстава з прыватнай калекцыі Таццяны Фядосавай ахоплівае амаль два стагоддзі развіцця касцюма і прапануе гледачу зірнуць на гісторыю грамадства праз прызму моды. У чатырох залах Нацыянальнага мастацкага музея краіны прадстаўлена эвалюцыя культурных і сацыяльных працэсаў з другой паловы XIX стагоддзя да нашых дзён, увасобленая ў касцюмах і аксесуарах. Уборы, абутак, упрыгожванні і парфумерыя выступаюць своеасаблівымі дакументамі эпохі.

На выставе прадстаўлена шмат рэдкіх экспанатаў. Самая ранняя сукенка з калекцыі Таццяны Фядосавай датуецца 1850-мі гадамі, а самая позняя створана зусім нядаўна ў майстэрнях сучасных дызайнераў.

Экспазіцыю выставы дапаўняюць творы скульптуры, прадметы мэблі і жывапісныя работы са збору Нацыянальнага мастацкага музея і карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка.

Кацярына Іванова

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем