31 мая ў Асіповічах пройдзе турнір па хуткіх шахматах на прызы газеты «Асіповіцкі край»

31 мая ў 11 гадзін у ШШК “Дэбют” адбудзецца традыцыйны турнір па хуткіх шахматах на прызы раённай газеты “Асіповіцкі край”.
Запрашаем усіх аматараў старадаўняй інтэлектуальнай гульні паспаборнічаць на чорна-белых палях. Кантрольны час — 15 хвілін на партыю. Прыходзьце, будзе цікава!
Прызы пераможцам застаюцца таксама традыцыйнымі: падпіска на раённае выданне на розныя тэрміны другога паўгоддзя.
