Расслабляцца не час! 15.01.10, № 3


    Пачалося пасяжэнне з прыемнага моманту: старшыня райвыканкама Пётр Шукаловіч уручыў Ганаровую грамату райвыканкама за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме аграпрамысловага комплексу Маіне Баглай, намесніку старшыні СВК “Калгас “Авангард”. Шчыра павіншаваў працаўніцу начальнік райсельгасхарчу Міхаіл Поклад. На гэтым, бадай, “лірыка” скончылася: Пётр Яфімавіч адзначыў, што чакае ад сельгаспрадпрыемстваў большай аддачы, бо ўсё яшчэ застаюцца недапрацоўкі, хоць апошнім часам на нарадах-сустрэчах неаднаразова на іх указвалася. Старшыня расказаў аб планах у сельгасгаліне на 2010 год: будуць выдзелены крэдыты пад фермы. Як імі распарадзіцца — рэканструяваць старое або будаваць новае — у кожным выпадку вырашыцца індывідуальна пры рознабаковым разглядзе. У чарговы раз была звернута ўвага на якасць і вытворчасць малака. За студзень яго рост павінен скласці 116,5%. Адзін з пунктаў выканання прагнозных паказчыкаў — павелічэнне пагалоўя буйной рагатай жывёлы.
    Для правядзення практычнай часткі абралі СВК “Калгас “Авангард”. Удзельнікі нарады пабывалі на фермах у Смыку, Малой Гарожы, Зборску. Калі расшыфраваць відавочныя плюсы і мінусы, то да першага можна аднесці вытворчасць малака за снежань — 118%, надой на 1 карову 398 кг (+52): своечасовае калегіяльнае вырашэнне ўзнікшай у снежні ў гаспадарцы праблемы па ўтрыманні ферм дапамагло не знізіць паказчыкі. Не забываюць тут і пра тое, што “прагулкі кароў — гэта малако”: падчас наведвання адной з ферм жывёла знаходзілася непасрэдна на выгульнай пляцоўцы. На ўсіх фермах “Авангарда” належныя бытавыя памяшканні, да навагодніх святаў упрыгожаны ёлкі і г.д. Недахопы? Не ўсюды жывёла “пасартавана” і створаны адпаведныя санітарныя ўмовы — аб гэтым гаворыць ужо знешні выгляд рагуль.
    Падвядзенне вынікаў пачалося з аналізу выканання рашэнняў эканамічнага савета. Дарэчы, пастановы заўсёды прымаюцца канкрэтныя і абгрунтаваныя, і прыемна, што на гэты раз усе пункты выкананы.
       Быў зроблены “разбор” дзеяння не толькі “Авангарда”, але і іншых гаспадарак. Больш за ўсё нараканняў прагучала ў бок “Карытнага”, “Каўгарскага” і “Ясеня”. Сумесна прыйшлі да агульнай высновы, што зарабіць грошы можна не толькі як мага больш вырабляючы прадукцыі, але і не страчваючы там, дзе гэта можна зрабіць. Напрыклад, на якасці малака (у “Карытным” вышэйшым гатункам здадзена за год толькі 5,2% малака, раён — 37,1, дояць 7,5 кг ад каровы пры сярэднераённых 12). Да вялікіх страт прыво-дзяць звароты малака ў гаспадарку з-за нізкай якасці і г.д.
    Для таго, каб выканаць сацыяльны прагноз, у 2010 годзе трэба атрымаць валавы збор зерня 52 тыс. тон — значна больш, чым летась. Ужо знойдзены і некаторыя рашэнні “архізадачы”: разлічыць, колькі дадаткова патрабуецца насення і падрыхтаваць яго (праўда, яшчэ не да канца апрацаваны нават неабходны насенны фонд у “Калгасе імя Чарняхоўскага”, “Чырвоным ударні-ку”, “Ясені”, не кажучы ўжо пра дадатковы), каб засеяць большыя плошчы. Разлічыць, колькі неабходна мець звыш раней запланаванага гербіцыдаў, назапасіць угнаенняў. Кожнай гаспадарцы будзе даведзена канкрэтнае заданне.
    З вуснаў старшыні райсавета дэпутатаў Аляксандра Пузіка прагучала, што і Саветы, і гаспадаркі робяць адну агульную справу — паляпшаюць дабрабыт насельніцтва. Адна з кропак узаемадзеяння — добраўпарадкаванне тэрыторый. І тут гаспадаркі таксама могуць зарабіць некаторыя сродкі, выдзяляючы для расчысткі мясцовых дарог ад снегу свае “Амкадоры” — вось яшчэ адзін сродак паляпшэння матэрыяльнага становішча.
      Як кажуць, хто шукае, той знаходзіць…
Валянціна КОРБАЛЬ.

Последние новости

Власть

Лукашенко рассказал о скором визите в Китай и встрече с Си Цзиньпином

21 августа 2025
Читать новость
Власть

Производство ракет – в центре внимания Лукашенко. Президент требует определиться с развитием отрасли

21 августа 2025
Читать новость
Общество

“Знакомый парень во время конфликта избил меня. Как его наказать?” Отвечает участковый инспектор милиции

21 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 21 августа для всех знаков зодиака

21 августа 2025
Читать новость
Власть

“Фундамент для масштабного рывка есть”. Главное из переговоров Лукашенко и Пезешкиана в Минске

20 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь и Иран стремятся превратить любые вызовы в новые возможности

20 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем