Крызіс — не перашкода 12.01.10, № 2
Крызіс — не перашкода
Прагназуючы аб’ёмы здабычы капытных, раённая структура РДГА “БТПР” зрабіла папраўку на сусветны крызіс і заказала мінімум ліцэнзій на здабычу капытных. Аднак эканамічныя складанасці толькі павялічылі інтарэс паляўнічых да забавы, якая з’яўляецца добрай прафілактыкай стрэсу. Да 160 першапачатковых ліцэнзій на ад-стрэл дзіка спатрэбілася дадаць яшчэ 80. Сёння з іх нявыка-рыстанымі засталося ўсяго 14, да заканчэння паляўнічага сезона застаецца яшчэ месяц.