Да 40-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС

Да 40-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС

Сёння ў раённым Цэнтры культуры і вольнага часу пройдзе прэзентацыя калектыўнага міжнароднага зборніка паэзіі і прозы «Горкі смак чарнобыльскага попелу», які стаў вынікам праекта, прымеркаванага да 40-годдзя аварыі на ЧАЭС,  Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.

У ролі складальнікаў выступілі старшыня аддзялення Міхаіл Пазнякоў і кіраўнік асіповіцкага літаратурнага аб’яднання «Літаратар» Тамара Кавальчук.

— Тэма Чарнобыля дагэтуль адгукаецца невыносным душэўным болем, — распавядае Тамара Васільеўна, ураджэнка вёскі Канатоп Нараўлянскага раёна Гомельскай вобласці, якая ў 2004 годзе пераехала ў Асіповічы.

Новы зборнік не першы ў бібліяграфіі паэткі. У 2021 годзе выйшла кніга твораў асіповіцкіх аўтараў «Чарнобыльніку вечная горыч». «Горкі смак чарнобыльскага попелу» пашырыў геаграфію і аб’яднаў паэтаў і празаікаў з Беларусі, Расіі і Ізраіля. Літаратурнае аб’яднанне «Літаратар» прадставілі вершы Аляксандра Анюхоўскага, Людмілы Піскун, Сяргея Бычкоўскага, Тамары Кавальчук, мемуары Юрыя Гарбачова.

— Нашы літаратары вельмі сур’ёзна падышлі да ўдзелу ў праекце, — адзначае кіраўнік літаб’яднання. — Юрый Гарбачоў распавёў пра ўдзел у ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС. Людміла Піскун, Сяргей Бычкоўскі і я падзяліліся ўспамінамі аб страчанай малой радзіме. Па-майстэрску распавёў пра Чарнобыль і Аляксандр Анюхоўскі. Лічу, што кожнае слова, успамін пра той час сёння становяцца асабліва важнымі.

Агата ЗІМІНА.

Последние новости

Общество

В интересах государства и людей: начальник ИМНС по Осиповичскому району Елена Папыльченко — о налогах, доходах и новшествах

12 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 12 июля для всех знаков Зодиака

12 июля 2026
Читать новость
Общество

У истоков отрасли: Осиповичский опытный лесхоз отметил 90-летие — история от дубрав до зубра

11 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 11 июля для всех знаков Зодиака

11 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с первым заместителем Осиповичского райисполкома

10 июля 2026
Читать новость
Общество

«Часовые очереди» на АЗС — фейк? Корреспонденты «АК» проверили заправки Осиповичей

10 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем