Вопрос — ответ

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі
— За што можна трапіць пад назіранне міліцыі?
Эдуард М.
Лейтэнант міліцыі Аляксандр Юруць:
— На прафілактычны ўлік органаў унутраных спраў грамадзянін можа быць пастаўлены ў выпадку прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці або пры ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да яго ў сувязі са здзяйсненнем хатняга гвалту, а таксама за парушэнне ахоўнага прадпісання. Гэта значыць, што пасля скандалу са сваяком або членам сям’і пасля прыцягнення да адказнасці чалавек будзе пастаўлены на прафілактычны ўлік у АУС — пасля пастаноўкі яго будуць рэгулярна наведваць па месцы жыхарства і выклікаць у орган унутраных спраў для ўдзелу ў прафілактычных мерапрыемствах, у выпадку адсутнасці афіцыйнага працаўладкавання таксама будзе праводзіцца комплекс мер з мэтай уладкавання на працу.
