Цэнтралізаванае тэсціраванне-2026

Учора распачалася рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне-2026. Працягнецца яна па 22 красавіка. У апошнія гады больш за 70% абітурыентаў праходзяць папярэднюю рэгістрацыю на цэнтралізаванае тэсціраванне праз асабісты кабінет удзельніка ЦЭ/ЦТ на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў.
