Калонка рэдактара 6.01.10, № 1

Калонка рэдактара
Удзячны ўсім, хто разам з намі!
Паважаныя землякі!
Вось і яшчэ адзін год застаўся ззаду, стаў гісторыяй. Лёгкім яго наўрад ці хто назаве: у свеце правіў баль фінансавы крызіс, і ўжо па вызначэнні ён не мог не закрануць сваім “ласкавым” крылом родную Беларусь. Кожнаму з нас прыйшлося сабрацца і прыкласці ўсе намаганні, каб не толькі прыстойна выйсці з далёка не простай сітуацыі, а і захаваць дынаміку, развівацца, рухацца толькі наперад. І беларусы ў чарговы раз прадэманстравалі свае лепшыя якасці — стойкасць і цярпенне, мудрасць і працавітасць. І не толькі выстаялі — перамаглі!
Не самым простым стаў Год Быка і для рэдакцыі “раёнкі”. Штосьці з задуманага ўдалося давесці да ладу, асобнае не прынесла задавальнення. Але галоўнае — журналістам не сорамна глядзець у вочы землякам. Мы сумленна выканалі свае абяцанні і ні ў чым не падвялі людзей: перавыканалі “план” па выпуску газетных нумароў; не ўзялі ні капейкі з раённага бюджэту і скончылі год няхай і не надта з вялікім, але прыбыткам; заваявалі не адну грамату-дыплом на творчых конкурсах самага рознага ўзроўню і г.д.
Шчыра дзякую ўсім чытачам, кіраўніцтву раёна, дзелавым партнёрам і рэкламадаўцам за тую маральную і матэрыяльную падтрымку, дзякуючы якой калдектыў рэдакцыі адчуваў сябе іменна запатрабаваным і неабходным, што тыраж “раёнкі” і ў Год Тыгра не паменшыўся, а якраз вырас, што вы, дарагія землякі, і надалей засталіся з “Асіповіцкім краем”.
Прыемна, канешне, пачынаць год з пачуццём, што газету чыталі і чытаюць, што да нас, давяраючы, звяртаюцца. Але — і надта адказна. Журналісты гэта добра разумеюць і будуць рабіць усё магчымае, каб не расчараваць вас, дарагія землякі, і ў будучым, каб наша сяброўства і надалей толькі мацнела.
Задумак у рэдакцыйным “партфелі” дастаткова, і вы ўжо хутка пазнаёміцеся з нашымі творчымі праектамі. Але гэта — заўтра, а сёння мы з удзячнасцю зычым кожнаму падпісчыку разам з першым нумарам “раёнкі”-2010 невялічкі падарунак на памяць, і агучваем яшчэ адну сур’ёзную падзею ў жыцці “АК”, якая сведчыць, што мы не стаім на месцы. Цяпер з навінамі рэгіёна, пра якія рэгулярна расказваем, можна даведацца літаральна ў кожным кутку планеты: у газеты з’явіўся ўласны сайт у Інтэрнэце — http://gzt-akray.by. Яго ўдасканальванне-дапрацоўка працягваеццца, але факт, што істотны крок у пашырэнні інфармацыйнай прасторы зроблены, і мы толькі рады будучым сустрэчам-зносінам на сайце “раёнкі” са сваімі нова-старымі чытачамі.
Давайце ж будзем і надалей разам, паважаныя землякі! З Новым годам і Калядамі, толькі дабра ва ўсім вам і вашым блізкім!
Віталь КУЛАКОЎ,
галоўны рэдактар.

Последние новости

Общество

В центре внимания — память: в Осиповичском районе продолжают восстанавливать имена погибших

19 июня 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость
Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем