Аграрии ОАО «Осиповичиагропромтехснаб» вчера завершили сев яровых колосовых культур

Аграрии ОАО «Осиповичиагропромтехснаб» вчера завершили сев яровых колосовых культур

Вясна па графіку

Аграрыі ААТ “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне” ўчора паспяхова завяршылі адзін з важнейшых этапаў вяснова-палявых работ — сяўбу ранніх яравых коласавых культур.

Цёплае і па-сапраўднаму вясновае надвор’е, якое ўсталявалася ў сакавіку, і падрыхтаваная з восені глеба дазволілі аграрыям працаваць спакойна і засяроджана: 90 гектараў палёў ужо засеяна аўсом, 160 га — ячменем, 80 га — пшаніцай.

Адначасова ў гаспадарцы працягваюць сеяць шматгадовыя травы, якія пойдуць на корм жывёле. У гэтай справе заняты ў тым ліку і механізатар Уладзімір Венгура, які працуе ў сельгаспрадпрыемстве амаль дзесяць гадоў і за гэты час стаў насамрэч універсальным работнікам. Уладзімір паспяхова спраўляецца з усімі відамі палявых работ: вясной першым выводзіць тэхніку на сяўбу, летам становіцца за штурвал камбайна, восенню зноў садзіцца за плуг.

Галоўная задача для гаспадаркі зараз — падрыхтоўка глебы пад кукурузу. Сёлета гэтай культурай плануюць заняць больш за 1 000 гектараў, і ад таго, як пройдзе ворыва, шмат у чым залежыць кармавая база гаспадаркі.

Работнікі сельгаспрадпрыемства ўжо прыступілі да апрацоўкі палёў пад будучыя пасевы. Для выканання намечаных аб’ёмаў задзейнічаны ўсе наяўныя кадры, тэхніка працуе на поўную магутнасць.

Пакуль надвор’е песціць цяплом, але ў вопытных хлебаробаў ёсць адна агульная трывога: для дружных усходаў і добрага развіцця культур вельмі патрэбны дождж. Зямля ўжо паспела падсохнуць, і, хоць цяперашняе надвор’е спрыяе пасяўной, жыватворная вільгаць дазволіць атрымаць найлепшыя вынікі вясенніх намаганняў.

Елена Суета.

Последние новости

Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил запретить поездки за рубеж детских групп без госнадзора и разрешения

18 июня 2026
Читать новость
Общество

Память во имя будущего: в Осиповичском районе прошел единый день информирования

18 июня 2026
Читать новость
Происшествия

В Осиповичском районе спасатели помогли грибнику вернуться домой

18 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 18 июня для всех знаков Зодиака

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем