5 студзеня — Дзень работнікаў сацыяльнай абароны 6.01.10, № 1
5 студзеня — Дзень работнікаў сацыяльнай абароны
У інтарэсах людзей
На розныя сацыяльныя праграмы заўсёды патрабуюцца, натуральна, вялізныя сродкі, але любы бюджэт, як ні круці, не гумавы. Аднак як раней, так і сёння кіраўніцтва роднай Беларусі робіць усё магчымае, каб падтрымаць чалавека, захаваць у поўным аб’ёме адрасную дапамогу тым, хто сапраўды мае ў ёй патрэбу.
— Мясцовае ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва найперш таксама праду-гледжвае падтрымку пераважна непрацаздольных, малазабяспечаных грамадзян, інвалідаў, — гаворыць яго начальнік Тамара Бурак. — У сваёй дзейнасці падпарад-коўваемся раённаму выканаўчаму камітэту. У складзе 22 супрацоўнікі, адукацыя — вышэйшая альбо сярэдне-спецыяльная, і гэта дазваляе кваліфікавана і ў поўным аб’ёме выконваць свае абавязкі.
— Асноўныя задачы? — перапытвае Тамара Віктараўна. — Іх багата. Напры-клад, забеспячэнне правільнага і своечасовага налічэння і выдачы дзяржпенсій і дапамогі. Аказваем кіраўнікам прадпрыемстваў кваліфікаваную дапамогу ў падрыхтоўцы дакументаў для афармлення пенсій і дапамог. Прымаем усё неабходнае для налічэння і пераразліку іх сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей; афармляем і захоўваем пенсіённыя справы грамадзян і тых людзей, якія атрымоўваюць дапамогу; выдаём пенсіённыя пасведчанні і г.д.
Цікаўлюся, колькі ўсяго пенсіянераў у нашым раёне, якая работа праводзіцца з сем’ямі. Адказ канкрэтны:
— На ўліку ва ўпраўленні ўсяго 14,1 тысячы атрымальнікаў пенсій. За 2009 год назначылі 978 пенсій, 667 пералічылі. У студзені-лістапа-дзе расходы на выплату пенсій склалі больш за 60,6 мільярда. Адрасную дапамогу за год атрымалі 598 сем’яў на суму звыш 313 мільёнаў рублёў. Дзяржаўныя дапамогі назначаны 429 сем’ям, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей, 56 атрымалі пасведчанні мнагадзетных, у трох нарадзіліся блізняты, і яны былі заахвочаны грашыма. На тэрыторыі раёна жыве 1.279 хлопчыкаў і дзяўчынак ва ўзросце да двух гадоў, 446 атрымалі права на бясплатнае забеспячэнне прадуктамі харчавання.
— Сама назва ўпраўлення ўтрымлівае слова “занятасць”…
— А мы пра гэта заўсёды памятаем, — гаворыць кіраўнік. — Напрыклад, працаўладкавалі 72 бацькі, якія абавязаны вяртаць расходы на ўтрыманне дзяцей у адпаведнасці з Дэкрэтам Кіраўні-ка дзяржавы № 18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у не-шчаслівых сем’ях”. Аказалі садзейнічанне ў працаўладкаванні 1.165 грамадзянам, у тым ліку 671 са статусам беспрацоўнага. Накіравалі таксама на прафабучэнне па рабочых прафесіях 114 беспрацоўных. Перасялілі на новае месца жыхарства і работы з аказаннем грашовай дапамогі 5 сем’яў. Выдзелілі фінансавую падтрымку для арганізацыі прадпрымаль-ніцкай дзейнасці 7 беспрацоўным і г.д. Не забываем, дарэчы, і тых грамадзян, якія вярнуліся з месцаў пазбаўлення волі. За студзень-лістапад, да прыкладу, з 32 вызваленых, якія былі зарэ-гістраваны беспрацоўнымі, палова працаўладкавана, 18 чалавек атрымалі дзяржаўную адрасную сацыяльную дапамогу, аднаго накіравалі на прафабучэнне. Хаця з узгаданай катэгорыяй беспрацоўных праблем хапае: і службу занятасці наведваюць далёка не ўсе, і вакансі-ямі ды пераабучэннем амаль не цікавяцца, і наогул працаваць не жадаюць…
Пагутарыў і з дырэктарам цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ірынай Асіпчук. Аддзяленне сацыяльнай дапамогі на даму, напрыклад, сёння абслугоўвае 426 чалавек — на платнай, бясплатнай і часткова аплачваемай падставе. Аддзяленне кругласутачнага знаходжання для сталых — каму за 80 гадоў і больш — грамадзян і інвалідаў знаходзіцца ў Красным, разлічана на 30 чалавек і ўжо добра вядома на Асіповіччыне: жадаючых патрапіць туды хапае заўсёды. Сваю “нішу” заняло і аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў: яно планавалася на 20 чалавек, але тут лю-дзей практычна заўсёды больш. Таксама атрымоўваюць маламаёмныя пенсіянеры і інваліды гуманітарную дапамогу ў аддзяленні тэрміновага сацыяльнага абслугоўвання і г.д.
Словам, нашы сацыяльныя работнікі робяць усё для таго, каб нашым людзям жылося лепей, каб яны ведалі, што пра іх клапоцяцца, што іх заслугі цэняць, што ім пры неабходнасці заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу.
Георгій АЛЕЙНІКАЎ.