Тыдзень добраўпарадкавання праходзіць на Асіповіччыне

Тыдзень добраўпарадкавання праходзіць на Асіповіччыне

Па добрай традыцыі вясной усе арганізацыі выходзяць на масавую ўборку тэрыторыі, каб сустрэць новы сезон “пры поўным марафеце”. У нашым раёне зараз усюды — у дварах, на вуліцах і тэрыторыях агульнага карыстання — часцей, чым у іншыя часы, можна сустрэць людзей з мяцёлкамі і граблямі ў руках, бо землякі ведаюць: каб быў парадак — трэба папрацаваць кожнаму.

У панядзелак адбылося пасяджэнне раённага штаба па навядзенні парадку на зямлі, якое прайшло пад кіраўніцтвам старшыні раённага Савета дэпутатаў Уладзіміра Рыжанкова, дзе было аб’яўлена аб правядзенні на Асіповіччыне тыдня па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку.

Аднымі з першых на ўборку выйшлі работнікі раёна электрасетак, якія навялі чысціню не толькі на сваёй тэрыторыі, але і на вуліцах Рымы Кунько, Каданчыка, каля службы збыту электраэнергіі на Сумчанкі, 48, а таксама тэрыторыі гідраэлектрастанцыі і ўчастку берагавой лініі вадасховішча.

Дружна працаваў калектыў цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, у выніку чаго абнавіўся знешні выгляд тэрыторыі ўстановы. На працягу тыдня работнікі медустановы вядуць работы і ў парку на паўднёвым баку горада, дзе вымятаюць леташнюю лістоту і смецце, беляць ствалы дрэў, высякаюць хмызняк. Праводзяцца аналагічныя работы і ў другім парку, дзе працуюць людзі і тэхніка.

На ўборку замацаваных тэрыторый адправіліся работнікі ўстаноў адукацыі, клубнай сістэмы. Кожны ўносіць часцінку сваёй працы ў агульную справу.

Паралельна з асноўнай работай, накіраванай на падрыхтоўку палёў да сяўбы, вядуць уборку тэрыторыі работнікі ПМК № 95 “Вадбуд”, а вось работнікі чыгуначнай станцыі з запланаванымі работамі ўжо паспяхова справіліся. Учора старанна працаваў на добраўпарадкаванні тэрыторыі калектыў раёна газазабеспячэння філіял “Бабруйскае вытворчае ўпраўленне” РУП “Магілёўаблгаз”. Уборку Рабоча-Сялянскай праводзілі работнікі вытворчага ўчастка камбіната хлебапрадуктаў. У розных кутках горада і раёна шчыравалі і работнікі іншых арганізацый.

Работы працягваюцца. Кожны, хто хоча бачыць навокал парадак, можа, не чакаючы вынікаў, унесці і сваю лепту ў агульную справу, тым больш што наперадзе выхадныя, а праца на свежым паветры — цудоўнае баўленне часу і адпачынак ад будзённых спраў.

Инна Заскевич

Последние новости

Власть

Сверхдержава, но не суперсила. Лукашенко про США и особую роль Трампа

17 апреля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащих 465 рбр проводили в запас

17 апреля 2026
Читать новость
Общество

Учащиеся трех учреждений образования Осиповщины проверят свои знания в области функциональной грамотности

17 апреля 2026
Читать новость
Общество

В рабочем поселке Татарка прошли учения по ликвидации пожара в цехе добычи торфа филиала «Бобруйские тепловые сети»

17 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко дал интервью журналисту телеканала RT Рику Санчесу

17 апреля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На базе ОАО «ВязовницаАгро» прошел межрегиональный семинар

17 апреля 2026
Читать новость