У ААТ “ВязаўніцаАгра” прайшло раённае свята “Засеўкі”

У ААТ “ВязаўніцаАгра” прайшло раённае свята “Засеўкі”

Сабрала будучая ніва кіраўніцтва раёна і дырэктараў сельгаспрадпрыемстваў, працаўнікоў гаспадаркі, творчыя калектывы і прадстаўнікоў духавенства.

Распачалося мерапрыемства з мілагучнага гучання дуды і прывітальнай песні заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага ансамбля народнай песні “Вязанка” Вяззеўскага СДК.

А першым вітаў удзельнікаў “Засевак” старшыня райвыканкама Геворг Мелканян:

— Пара выходзіць у поле, — даў наказ кіраўнік раёна. — Умовы для гэтага спрыяльныя: тэмпература паветра і глебы адпавядае агранамічным патрабаванням. Усё ёсць, каб атрымаць добры ўраджай: тэхніка, рэсурсы, людзі. Так што справа толькі за добрасумленнай працай кожнага, хто мае дачыненне да пасяўной. Няхай сезон атрымаецца ўдалым.

Непасрэдна абрад “Засеўкі” паказалі ўдзельніцы народнага ансамбля народнай песні “Сваякі” Карытненскага СДК. Сама дзея звязвае нямала яркіх і сімвалічных момантаў: тут і сноп-“барада”, і дары полю — хлеб, збанок з малаком, і ўпрыгожаныя стужкамі галінкі вярбы.

Заўсёды часткай засевак былі малітва і блаславенне. Абрад асвячэння поля і зерня ў лубках правёў настаяцель царквы іконы Божай Маці “Жыровіцкая” іерэй Уладзімір Яроміч. Словы малітвы, прамоўленыя над вясновым полем і падхопленыя ветрам, гучалі асабліва пранікнёна.

Па традыцыі нашых продкаў, каб быў багаты ўраджай, зерне ў зямлю павінен першым кінуць мужчына. А каб выйсці на ніву, трэба, як некалі нашы прадзеды, апрануцца ў белую кашулю і падперазацца поясам. У ролі галоўнага сейбіта выступіў Геворг Мелканян. І вось самы хвалюючы момант — пад аўтэнтычныя спевы зерне сыплецца ў раллю.

Што цікава — атрымаўся сапраўдны экскурс у народныя традыцыі: тут былі і мужчыны з сявенькамі, і араты з канём, і энерганасычаны трактар “Беларус-3522”. Такая атрымалася повязь пакаленняў. Ну а права сесці за руль “жалезнага каня” прадаставілі трактарысту-машыністу Міхаілу Калячку, уручыўшы перад гэтым хлеб-соль — знак жыцця і ўрадлівасці.

“Няхай збудзецца, што жадаецца, што задумана — усё прыдбаецца!” — такімі словамі завяршылася свята першага выхаду ў поле.

А задачы на веснавую сяўбу перад асіповіцкімі аграрыямі стаяць сур’ёзныя: трэба засеяць яравы клін плошчай больш за 10 тысяч гектараў. Збожжа і зернебабовыя павінны заняць 4,8 тысячы га.

Пасля ўрачыстасці кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў яшчэ чакала палявая нарада з абмеркаваннем ходу вясновых работ, якую правялі Геворг Мелканян і яго намеснік, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Сяргей Сідоранка. Да сяўбы на Асіповіччыне прыступілі ўжо ўсе гаспадаркі. Няхай усё атрымаецца!

Валентина Корбаль

Последние новости

Власть

Сверхдержава, но не суперсила. Лукашенко про США и особую роль Трампа

17 апреля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащих 465 рбр проводили в запас

17 апреля 2026
Читать новость
Общество

Учащиеся трех учреждений образования Осиповщины проверят свои знания в области функциональной грамотности

17 апреля 2026
Читать новость
Общество

В рабочем поселке Татарка прошли учения по ликвидации пожара в цехе добычи торфа филиала «Бобруйские тепловые сети»

17 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко дал интервью журналисту телеканала RT Рику Санчесу

17 апреля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На базе ОАО «ВязовницаАгро» прошел межрегиональный семинар

17 апреля 2026
Читать новость