Юрысконсульт ААТ “ЖорнаўкаАГРА” Сняжана Бяляўская мяркуе, што галоўная ўмова паспяховай работы — быць перакананым у значнасці  справы

Юрысконсульт ААТ “ЖорнаўкаАГРА” Сняжана Бяляўская мяркуе, што галоўная ўмова паспяховай работы — быць перакананым у значнасці  справы

Тады ўсё атрымаецца. А ў тым, што яна верыць у будучыню  свайго прадпрыемства, сумнявацца не прыходзіцца: чым тады карэнную бабруйчанку трымае асіповіцкая перыферыя?

У наш раён Сняжана трапіла ў 2014 годзе па размеркаванні пасля Бабруйскага аграрна-эканамічнага каледжа. На той момант у ААТ “Лапічы”. Прынялі ў гаспадарцы маладога спецыяліста добра, забяспечылі жыллём. Паралельна з работай атрымлівала вышэйшую адукацыю ў МДУ імя Куляшова па спецыяльнасці “правазнаўства”.

Свае шматлікія “паперы” любіць. І для яе тая самая непрымаемая многімі руціна — вобласць, дзе яна бачыць асаблівую прыгажосць. Працаваць з дакументамі якраз-такі цікава, лічыць Сняжана. Бо за кожным з іх — канкрэтныя лічбы, факты, поле дзейнасці. Безумоўна, тут важна ўмець аналізаваць, быць дасведчаным і ўважлівым, валодаць прававой базай. Зараз вядзецца работа ў дагаворна-прэтэнзійным кірунку, надзяляецца ўвага падрыхтоўцы дакументаў для продажу дамоў — працаўнікі сельгаспрадпрыемства, якія ў іх жывуць, змогуць атрымаць жыллё ва ўласнасць згодна з існуючымі прававымі актамі. Шчыра кажучы, цэлы дзень заняты. 

Юрысконсульт падкрэслівае, што сёлета гаспадарка адчувае асаблівую падтрымку дзяржавы: пагасіліся некаторыя запазычанасці, выдзелена новая тэхніка. Напрыклад, ужо атрымалі пагрузчык і трактар “Беларус-3522”, яшчэ чакаюцца МАЗ, сеялка, культыватар. Так што выйсці ў поле на яравую сяўбу можна будзе з новымі тэхнічнымі рэсурсамі. Ну і, зразумела, з пазітыўным настроем.

Дні ляцяць хутка. Работа, сямейныя клопаты. Вось ужо хутка пойдзе ў школу сынок Герман. Планы таксама ёсць — чакае работа на зямлі. У вёсцы Троіцкай набылі дачу, цэлых 25 сотак. Так што на бліжэйшыя гады задача — зрабіць тут свой утульны куток. Магчыма, не ўся плошча адразу будзе асвоена, але, як кажуць, ёсць да чаго імкнуцца. У гэтым і прывабнасць сельскага жыцця: цішыня, блізкасць прыроды і… пастаяннае ўдасканален­не агранамічных навыкаў. А яшчэ — задавальненне ад выніку ўласных намаганняў.

Валянціна Корбаль

Последние новости

Власть

Лукашенко: в Беларуси надо настойчиво переходить на отопление пеллетами, газ — только резерв

13 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Обеспечение правопорядка в период уборочной страды

13 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 13 июля для всех знаков

13 июля 2026
Читать новость
Общество

В интересах государства и людей: начальник ИМНС по Осиповичскому району Елена Папыльченко — о налогах, доходах и новшествах

12 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 12 июля для всех знаков Зодиака

12 июля 2026
Читать новость
Общество

У истоков отрасли: Осиповичский опытный лесхоз отметил 90-летие — история от дубрав до зубра

11 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем