Самая моцная сувязь — паштовая

Самая моцная сувязь — паштовая

Упэўнена Людміла Сакалоўская, усё прафесійнае жыццё якой звязана з Асіповіцкім вузлом, а пазней — участкам паштовай сувязі.

Людміла Сямёнаўна пачала працоўны шлях у 1987 годзе аператарам першага, а потым трэцяга аддзяленняў сувязі, пахадзiла па горадзе з сумкай на плячы, працавала на ўчастку апрацоўкі пошты, займалася сартаваннем пісем і вось ужо дзясяты год курсіруе на паштовай машыне па раёне суправаджальным паштальёнам, а пазней — паштальёнам па апрацоўцы і сарціроўцы пошты.

Маршрут яе руху — 29 населеных пунктаў, жыхарам якіх прадастаўляе ўсе неабходныя паштовыя паслугі. Гэта выплата пенсій, прыём камунальных і іншых плацяжоў, адпраўленне і атрыманне пісем і бандэроляў, выпіска і дастаўка перыядычных выданняў.

— А наша насельніцтва любіць пачытаць, — падкрэслівае паштальён. — Амаль кожны нешта выпісвае. Адной толькі раёнкі дастаўляем больш за 80 экзэмпляраў.

Акрамя таго, Людміла Сямёнаўна прапаноўвае набыць прадукты, гаспадарчыя, тэкстыльныя і іншыя тавары.

— Рэгулярна дастаўляем свежыя малочныя і мясныя прадукты, — каменціруе спецыяліст. — Добра купляюць сяльчане бакалейныя тавары, каструлі і патэльні, пасцельную бялізну, ручнікі, пральныя парашкі, камбікорм. Напрыклад, да Дня абаронцаў Айчыны многія заказвалі ручнікі з тэматычнымі малюнкамі. Некаторыя гаспадары просяць прывезці мётлы, вёдры, электрачайнікі, мікрахвалёўкі. Словам, набыць можна ўсё. Стараемся ўлічыць пажаданні кожнага кліента.

Некаторыя тавары можна купіць толькі ў паштавікоў, бо на раёне няма спецыялізаваных магазінаў прамысловых тавараў, а ў аддаленых населеных пунктах і наогул адсутнічаюць гандлёвыя аб’екты, таму надзея толькі на аўтамагазіны. Дарэчы, “Белпошта” рэалізоўвае тавары пераважна айчынных вытворцаў, у якасці якіх упэўнена.

Абслугоўванне сельскага насельніцтва — справа не з лёгкіх: трэба рана ўстаць і за дзень праехаць не адзін дзясятак кіламетраў. Аднак Людміла ведае, што яе работа вельмі неабходная, і гэта дае адчуванне задавальнення. Яна разумее, што, нягледзячы на ўсё большае распаўсюджванне лічбавых сэрвісаў, без узаемадзеяння з чалавекам у сферы абслугоўвання ніяк не абысціся. Бо душэўную цеплыню, прыязную ўсмешку, падтрымку, якімі яны з калегамі дзеляцца з кліентамі, не зможа даць ні адна самая разумная машына.

Іна Заскевич

Последние новости

Общество

Инфографика «АК»

27 сентября 2026
Читать новость
Общество

Дать второй шанс

26 сентября 2026
Читать новость
Профилактика

Это учения!

26 сентября 2026
Читать новость
Общество

В гости к Дараганам

26 сентября 2026
Читать новость
Общество

День подписчика

26 сентября 2026
Читать новость
Профилактика

Профилактика дорожно-транспортного травматизма

26 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем