Мы ўжо пусцілі тут карані 24.12.09, № 106

Мы ўжо пусцілі тут карані
Некалькі год таму ў Жорнаўцы з’явіўся “прыгарад”: бліз дарогі Хутар-Градзянка-Сасновы паўстаў ланцужок домікаў для маладых спецыялістаў. Ён працягвае расці і напаўняцца зычнымі дзіцячымі галаскамі.
У гэтай частцы вёскі, празванай “маладзёжным пасёлкам”, ужо пяць гадоў запар пражываюць Віктар і Наталля Стурлісы, выхадцы з Гродзеншчыны.
Пазнаёміліся яны яшчэ калі вучыліся ў Жыровіцкім аграрна-тэхнічным каледжы, і з таго моманту сталі неразлучнымі. Апасля ўдваіх паступілі ў Беларускі аграрна-тэхнічны універсітэт. Віктар скончыў вну раней і прыехаў па размеркаванні працаваць у Жорнаўку. Следам за ім перабралася на Асіповіччыну і Наталля.
Напачатку Стурлісы, як і многія маладыя спецыяліс-ты, жадалі адбыць “свой тэрмін” і вярнуцца назад у сталіцу. Пасля вяселля Наталля з Віктарам сталі паціху абжывацца ў вёсцы: атрымалі вялікі дом з усімі выгодамі, завялі гаспадарку. Хутка ў маладой сям’і з’явіўся сынулька Ягор, і думкі пра пераезд у Стурлісаў зніклі самі сабой…
Віктар пачынаў працаваць у калгасе “Чырвоны ўдарнік” галоўным інжынерам, але даволі хутка атрымаў павышэнне — пасаду намесніка старшыні. Зараз ён атрымоўвае другую вышэйшую адукацыю ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце краіны. Муж Наталлі адказвае за спраўнасць усёй калгаснай тэхнікі. У гарачую пару яго могуць выклікаць “на службу” і пасярод ночы, улетку выхадных не бывае. Наталля таксама працуе ў калгасе — інжынерам па ахове працы і тэхніцы бяспекі.
Нават пры вельмі шчыльным графіку галава сям’і Стурлісаў аддае перавагу актыўнаму адпачынку. Ён з’агітаваў сваіх работнікаў стварыць валейбольную і футбольную каманды. Жорнаўскія спартсмены пастаянна выязджаюць на раённыя спаборніцтвы, адкуль нярэдка вяртаюцца з перамогамі. У фае канторы калгаса “Чырвоны ўдарнік” вісіць стэнд з кубкамі і граматамі. Любоў да здаровага спосабу жыцця Віктар перадаў і жонцы з сынам. Сям’я ў поўным складзе пастаянна наведваецца ў трэнажорную залу, якая адчынілася ў мясцовай школе.
Нягледзячы на існуючыя як і ва ўсіх складанасці, Наталля і Віктар Стурлісы не шкадуюць аб зробленым выбары:
— Асіповіччына нам падабаецца: тут і краявіды вельмі маляўнічыя, і людзі добрыя. Канечне, па-ранейшаму вельмі моцна цягне дамоў, таму наведваемся да бацькоў на ўсе святы. Аднак пасля гасцявання хочацца хутчэй вярнуцца ў Жорнаўку. Мы хоць і не старыя, але ўжо пусцілі тут карані.
Вольга ЖАРНАСЕК.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 21 августа для всех знаков зодиака

21 августа 2025
Читать новость
Власть

“Фундамент для масштабного рывка есть”. Главное из переговоров Лукашенко и Пезешкиана в Минске

20 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь и Иран стремятся превратить любые вызовы в новые возможности

20 августа 2025
Читать новость
Общество

Полковник Александр Авдей посвятил службе в Вооруженных Силах 30 лет

20 августа 2025
Читать новость
Благоустройство

В этом году в Осиповичах началась реконструкция городских очистных сооружений

20 августа 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 1 по 17 августа

20 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем