Саветы за работай 24.12.09, № 106

Ад сумесных дзеянняў — агульная карысць
Сельскія Саветы дэпутатаў адыгрываюць значную ролю ў жыцці вяскоўцаў, якія штодня звяртаюцца туды, каб вырашыць свае злаба-дзённыя пытанні. У кагосьці воданапорная калонка выйшла са строю, камусьці трэба дапамагчы дроў прывезці, хтосьці вырашае праблемы з сямейнай спадчынай. Шмат запытаў у насельніцтва ўзнікае і па пашпартызацыі.
Каб зняць тую або іншую праблему супрацоўнікам сельсавета прыходзіц-ца звяртацца да дапамогай і ў іншыя службы, разме-шчаныя як на сваёй тэрыторыі, так і ў Асіповічах. Напрыклад, штодзённыя клопаты сельсаветчыкаў цесна пераплятаюцца з работай участковага інспектара. Калі ўзнікае такая неабходнасць, ён прыязджае па тэрміновых выкліках у любы час: ад яго ж кампетэнтнасці і прафесіяналізму залежыць спакой грамадзян.
У Ліпені і іншых вёсках Савета, напрыклад, мясцовыя жыхары добра ведаюць свайго ўчастковага Паўла Лук’яненку. Працуе ён тут каля двух гадоў, у полі зроку — 14 вёсак. Бываць у іх прыходзіцца амаль кожны дзень. Ды і ў непасрэдна прыёмны дзень — сераду — хапае клопату з вырашэннем розных пытанняў лю-дзей.
— Да сваёй работы Павел Мікалаевіч адносіцца з поўнай адказнасцю, — гаворыць сакратар Ліпеньскага сельвыканкама Надзея Цымбарэвіч. — Стараецца працаваць так, каб узнікала як мага менш кропак судатыкальнасці з грамадзянамі. Калі ж паступаюць сігналы, на якія трэба тэрмінова адрэагаваць, то разам з членамі выканкама выязджае і ў праблемныя сем’і, да скандальных пенсіянераў. Іншым разам прыходзіцца змагацца і з самагоншчыкамі. На тэрыторыі сельсавета працуюць 7 сацыяльных дамоў. Раз у два месяцы там бывае і Лук’яненка. У аддаленых вёсках узнікаюць праблемы, звязаныя з камерсантамі-цыганамі. Бабулі з-за сваёй бяспечнасці і даверлівасці іншы раз становяцца іх ахвярамі, тады тэлефануюць у Савет і просяць дапамогі. Выязджаем разам на месца, праводзім прафілактычную работу. Няма такіх праблем, якія б немагчыма было вырашыць. Працуем зладжана, бо разумеем: ад сумесных дзеянняў — агульная карысць.

Дрычын
У Год роднай зямлі сельсавет актыўна займаўся ўпарадкаваннем сваёй тэрыторыі. У Вялікім Бары пакладзена новае асфальтавае пакрыццё, амаль завершаны рамонт клуба і крамы. У Маісеевічах выраўнялі дарогі і зрабілі вулічнае асвятленне. У Дрычыне з’явілася новая вуліца Школьная працягласцю ў 5 дамоў. Тутэйшая амбулаторыя пераехала ў адноўленае памяшканне. На могілках у вёсках Маісеевічы, Крамок, Жыцін паставілі агароджы і спілавалі 70 “аварыйных” дрэваў.
Сельсавет пераразмеркаваў ужо больш за 135 гектараў пустуючых зямель, з якіх 47 га атрымаў у сваё распараджэнне СВК “Калгас імя Чарняхоўскага”. У вёсках Крамок, Жыцін і Дрычын даводзяцца да ладу закінутыя дамы.
Вулічнае асвятленне ўжо на 70% пераведзена на энергазберагаючыя свяцільні. Пасля набыцця Асіповіцкім райста новай машыны, стала працаваць без збояў аўталаўка. Раз на месяц у 5 маланаселеных і аддаленых пунктаў наведваюцца супрацоўнікі сацыяльнай службы разам з медыкамі, бібліятэкарамі і творчымі калектывамі з клубаў.

Саветы за работай 24.12.09, № 106

Саветы за работай
Дэпутат Краўчанка
Калі прааналізаваць персанальны склад Асіповіцкага раённага Савета дэпутатаў, то лёгка заўважыць, што ў ім даволі шырока прадстаўлены кіраўнікі прадпрыемстваў і ўстаноў. Для райсавета і раёна ў цэлым удзел дырэктарскага корпусу ў вырашэнні агульнараённых праблем з’яўляецца, безумоўна, фактарам станоўчым. Дэпутат павінен мець развіты інтэлект, арганізацыйныя здольнасці, дзелавую хватку і быць паважаным членам грамадскай суполкі, каб кампетэнтна выконваць свой галоўны абавязак — адстойванне прынцыпаў сацыяльнай справядлівасці ў мясцовым кіраванні.
Але ж — удумаемся: актыўны ўдзел у грамадскіх справах патрабуе ад народнага выбранніка выдаткоўваць у сярэднім адзін дзень у тыдзень! Калі ўлічыць, што ад асноўнай работы дэпутацтва не выслабаняе, становіцца відавочным: адной асобе быць і кіраўніком пэўнага калектыву, і дэпутатам зусім не проста.
Як жа ўдаецца спалучыць гэтыя дзве справы — узначальваць буйны суб’ект гаспадарання і паспяхова ўдзельнічаць у рабоце раённага Савета дэпутатаў? Менавіта з гэтага пытання і пачалася размова з Мікалаем Краўчанкам, начальнікам Асіповіцкага ўпраўлення магістральных газаправодаў ААТ “Белтрансгаз” і дэпутатам раённага Савета дэпутатаў 25-га склікання, намеснікам старшыні пастаяннай камісіі па аграрных пытаннях і сацыяльным развіцці тэрыторый.
— У райсавет мяне вылучыў калектыў УМГ, таму выбарную пасаду заняў ужо добра ўяўляючы, што трэба выбаршчыкам ад іх начальніка-дэпутата. Гэтае разуменне дазволіла стварыць рэальную — арыентаваную на паляпшэнне ўмоў жыцця жыхароў Ла-піцкай выбарчай акругі — праграму, і сёння магу шчыра прызнацца людзям, якія на мяне спадзяваліся, што іх дэпутат абяцанні выканаў. Шмат удалося зрабіць у добраўпарадкаванні Лапіцкага сельсавета, забяспечыць вёску Лапічы якаснай пітной вадой, дзеля чаго спатрэбілася прабурыць новую свідравіну, пабудаваць 40-кватэрны жылы дом, рэканструяваць мясцовы гандлёвы цэнтр і г.д.
Зразумела, у вырашэнні гэтых праблем спалучэнне правоў дэпутата і паўнамоцтваў начальніка УМГ давала плён: сродкі на ажыццяўленне ўзгаданых спраў былі атрыманы з фондаў ААТ “Белтрансгаз”, і яго кіраўніцтва Краўчанку-дэпутату часта было прасцей пераканаць выдзеліць сродкі на паляпшэнне ўмоў існавання работнікаў Асіповіцкага УМГ, чым Краўчанку-начальніку структурнай адзінкі акцыянернага таварыства. Сума ж укладзеных у развіццё Лапіч “газавых” грошай за апошнія тры гады перавысіла 4,2 мільярда рублёў!
Зноў жа, як дэпутат, пастаянна выкарыстоўваў свае магчымасці кіраўніка буйнога прадпрыемства і для дапамогі транспартам сельгаскааператыву “Чырвоны ўдарнік”, наладжвання аўтобусных перавозак дзяцей з вёскі Лапічы на аднайменную станцыю, дзе знаходзіцца мясцовая школа.
— Адзін з абавязкаў дэпутата райсавета — рэгулярнае правядзенне сустрэч з людзьмі, як выбаршчыкамі, так і ўвогуле жыхарамі Асіповіччыны. З чым прыходзяць сёння да прадстаўнічай улады нашы землякі, на якую дапамогу яны могуць разлічваць?
— Як правіла, людзі звяртаюцца за дапамогай у вырашэнні праблем добраўпарадкавання. Праблем, прынамсі, вельмі розных — ад элементарных да тых, вырашыць якія на ўзроўні раённага Савета ўвогуле немагчыма. Некалькі разоў даводзілася шукаць шляхі дапамогі людзям, якія звярталіся з просьбай дапамагчы ў зборы грошай на правядзенне дарагіх аперацый. Прыемна, што складаную на першы погляд задачу заўсёды ўдавалася вырашыць паспяхова: атрымлівалася знайсці сродкі, якія б па-крылі каля паловы кошту медыцынскіх паслуг.
А бывае, што чалавек спрабуе з дапамогай дэпутата атрымаць, як кажуць, штосьці “на халяву”. Неяк прыйшоў малады чалавек, які папрасіў садзейнічання ў выдзяленні з дзяржбюджэту матэрыяльнай дапамогі памерам у 50 мільёнаў рублёў. Ён, маўляў, нядаўна атрымаў дом у аграгарадку Вяззе, а ўзгаданая сума патрэбна для набыцця мэблі, бытавой тэхнікі і электронікі…
Праўда, за тры гады дэпутацтва з такімі, мякка кажучы, неэтычнымі просьбамі давялося мець справу вельмі рэдка. А вось у тым, што пераважная большасць асіпаўчан — людзі сумленныя, адказныя, сціплыя, працавітыя і самастойныя, пераканацца даводзілася неаднойчы. I магу ганарыцца, што на пасадзе дэпутата райсавета здолеў быць карысным для сваіх землякоў.
Гутарыў Дзмітрый САЎРЫЦКІ.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 21 августа для всех знаков зодиака

21 августа 2025
Читать новость
Власть

“Фундамент для масштабного рывка есть”. Главное из переговоров Лукашенко и Пезешкиана в Минске

20 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь и Иран стремятся превратить любые вызовы в новые возможности

20 августа 2025
Читать новость
Общество

Полковник Александр Авдей посвятил службе в Вооруженных Силах 30 лет

20 августа 2025
Читать новость
Благоустройство

В этом году в Осиповичах началась реконструкция городских очистных сооружений

20 августа 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 1 по 17 августа

20 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем