Сюды вядуць усе шляхі

Сюды вядуць усе шляхі

Сельская крама — гэта месца, у якое час ад часу наведваюцца ўсе мясцовыя жыхары, каб запасціся наборам неабходных прадуктаў і набыць тое-сёе з тавараў бытавога прызначэння. А прадавец магазіна райспажыўтаварыства павінен своечасова заказаць усё неабходнае.

Наталля Аляшкевіч стаіць за прылаўкам  гандлёвага аб’екта ў аграгарадку Каменічы ўжо больш за дзясятак гадоў. За час яе работы адбыліся значныя пераўтварэнні ў арганізацыі: магазін спачатку працаваў у складзе Асіповіцкага, затым Глускага райста, а з ліпеня мінулага года ўвайшоў у адасобленае структурнае падраздзяленне Клічаўскага райспажыўтаварыства.

Як жа арганізацыйныя перамены адбіліся на абслугоўванні пакупнікоў? Звярнуліся з гэтым пытаннем да прадаўца з выкананнем абавязкаў загадчыка магазіна.

— Насельніцтва гэтыя перамены істотна не адчула, — запэўнівае Наталля Пятроўна. — І хоць прадукты мы зараз заказваем самі напрамую ў вытворцаў, але гэта ніякім чынам не ўплывае на пакупнікоў. А вось асартымент хлебабулачнай прадукцыі цалкам змяніўся, што заўважылі ўсе. Калі раней мы прапаноўвалі  хлеб, батоны і выпечку  глускай вытворчасці, то зараз на паліцах выключна прадукцыя, вырабленая ў  Клічаве. Яе смакавымі якасцямі пакупнікі вельмі задаволены. Мы нават праводзілі апытанне на гэты конт, бо раней з асартыментам дадзенай групы тавараў узнікалі праблемы. Новы ж хлеб усім прыйшоўся па душы, як і здоба.

Ахвотна набываюць пакупнікі і мясныя паўфабрыкаты — фарш, салёнае сала, каўбаскі, галубцы. Папулярнасцю карыстаюцца селядцы, якія засольваюцца непасрэдна на вытворчасці райспажыўтаварыства, квашаная капуста.

Кожны новы тавар прадавец заказвае ў невялікай колькасці, вывучае попыт, а яшчэ спрабуе сама, каб ведаць, што прапаноўваць. І, вядома ж, пры заказе тавараў улічвае пакупальніцкую здольнасць насельніцтва. Напрыклад, перад днём зарплаты ў сельгаспрадпрыемстве прадуктаў завозіцца больш. Тое ж датычыць і святочных дзён, напярэдадні якіх дастаўляюцца неабходныя для падрыхтоўкі стала прадукты, цукеркі і садавіна ў даволі вялікай колькасці. І працаваць у такія дні прадаўцу асабліва прыемна, бо ведае, што прыносіць радасць у кожны дом.

Іна ЗАСКЕВІЧ

Последние новости

Власть

Лукашенко предложил возобновить в Беларуси мирные переговоры по Украине

3 ноября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко призвал ОБСЕ вернуться к своим профессиональным обязанностям

3 ноября 2026
Читать новость
Общество

Лаборатория электрофизических измерений в Осиповичах: как проверяют электропроводку

3 ноября 2026
Читать новость
Образование

Канікулы ў Асіповічах: 496 школьнікаў адпачываюць у 19 прышкольных лагерах

3 ноября 2026
Читать новость
Общество

Заместитель министра юстиции проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц в Осиповичах

3 ноября 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с директором представительства Белгосстраха по Осиповичскому району

3 ноября 2026
Читать новость