Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд 24 па 31 сакавіка зафіксавана 13 супрацьпраўных учынкаў: нанясенне цялесных пашкоджанняў — 1, крадзяжы — 5, выпадкі самагонаварэння — 7. Усяго было канфіскавана каля 765 літраў брагі.

Затрыманы злачынца, які збег ад суда.

29 чысла ў ЦРБ быў дастаўлены 33-гадовы асіпаўчанін у стане алкагольнага ап’янення з нажавымі раненнямі шыі і грудной клеткі. Цялесныя пашкоджанні яму нанёс бацька падчас спрэчкі.

28 сакавіка з паліўнага бака прыпаркаванага каля дома на вул. Крыловіча грузавога аўтамабіля “МАН” невядомымі было зліта 348 літраў саляркі.

РАСК

Узбуджана 10 крымі-нальных спраў. З іх 3 — у адносінах да работнікаў ААТ “Бабруйскі завод буйнапанэльнага домабудаўніцтва”, якія шляхам наўмыснага скажэння справаздачных дакументаў атрымлівалі незаконны дадатковы даход пры правядзенні работ на аб’ектах у Асіповіцкім раёне.

У адносінах да прадпрымальніка, які браў з кліентаў перадаплату за выраб помнікаў для могілак, а потым адмаўляўся ад выканання ўзятых на сябе абавязкаў, узбуджана адразу 2 крымінальныя справы. На сёння ўстаноўлена, што ахвярамі махляра сталі 4 землякі, а іх сукупныя фінансавыя страты склалі амаль 13 млн. рублёў.

ДАI

Спынена 179 парушэнняў правілаў руху, прыцягнута да адказнасці 2 п’яныя вадзіцелі, 50 парушальнікаў хуткаснага рэжыму, 17 пешаходаў без святлоад-біваючых элементаў на адзенні. Адбылося  1 нязначнае ДТЗ.

Падчас правядзення дэкады дзяржтэхагляду было выяўлена 47 вадзіцеляў, якія карысталіся транспартам, бяспечнасць эксплуатацыі якога не мела неабходнага дакументальнага пацвярджэння.

Увага! У перыяд з 1 па 10 красавіка праводзіцца дэкада бяспекі руху “Дзеці — галоўныя пасажыры”.

АУСТ

Складзена 67 адміністрацыйных пратаколаў, у тым ліку на 8 неадэкватных пасажыраў.

У зоне адказнасці АУСТ і стралковай каманды на станцыі Асіповічы адбыўся даволі незвычайны выпадак невытворчага траўматызму. Па папярэдняй інфармацыі, 65-гадовая жанчына ішла па рэйках недалёка ад ст. Татарка. Пры набліжэнні пасажырскага цягніка яна адышла на бяспечную, як здавалася, адлегласць ад пуці, аднак паветранай хваляй была скінута з высокага чыгуначнага насыпу. Вынікам падзення стаў пералом рукі, рваная рана на назе і шэраг іншых цялесных пашкоджанняў.

РАНС

26 чысла пры правядзенні сельгаспала згарэла нежылая сядзіба ў в. Iгнатоўка.

29 сакавіка пачаўся пажар на пілараме аднаго з прыватных дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў у Асіповічах. Агонь сур’ёзна пашкодзіў вытворчы будынак і размешчанае ў ім абсталяванне.

У той жа дзень загарэўся дачны дом і гаспадарчыя пабудовы на ст. Ясень.

IАЖіРС

Складзена 7 адміністрацыйных пратаколаў: за браканьерскую здабычу рыбы і паляванне з незарэгістраванай зброяй — па 1, за гандаль мядзведжай цыбуляй — 5.

Последние новости

Общество

Аглядчык-рамонтнік вагонаў Асіповіцкага вагоннага дэпо Юрый Жырнікаў быў узнагароджаны нагрудным знакам “Выдатнік Беларускай чыгункі”

3 августа 2025
Читать новость
Общество

Десять монтеров пути и три бригадира — таков состав одиннадцатого околотка дистанции пути

3 августа 2025
Читать новость
Общество

Уважаемые работники и ветераны железнодорожного транспорта, примите искренние поздравления с Днем железнодорожника!

3 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 3 августа для всех знаков зодиака

3 августа 2025
Читать новость
Общество

Сегодня — только о хорошем

2 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко о мирных переговорах по Украине: хоть на Луну, но надо садиться за стол и разговаривать

1 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем