Далейшых поспехаў пажадалі начальніку РААСіТ Наталлі Шаўчэнка з нагоды яе 50-гадовага юбілею

Далейшых поспехаў пажадалі начальніку РААСіТ Наталлі Шаўчэнка з нагоды яе 50-гадовага юбілею

28 сакавіка ў актавай зале аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама прайшло ўрачыстае віншаванне начальніка РААСіТ Наталлі Шаўчэнкі з нагоды яе 50-гадовага юбілею.

shevchenko

На сённяшняй пасадзе яна — колішняя настаўніца матэматыкі з СШ № 2 — працуе 12 гадоў, і дастаткова ўспомніць, што начальніку аддзела давялося прымаць меры на ўзроўні раёна па мінімізацыі наступстваў датэрміновага завяршэння непапулярнай рэформы школьнай адукацыі (пераход на 12-гадовае навучанне адмянілі ў 2008 годзе), адказваць за выніковасць мадэрнізацыі матэрыяльнай базы вясковых устаноў у межах дзяржпраграмы па стварэнні аграгарадкоў, займацца цяжкай і няўдзячнай справай аптымізавання колькасці школ і, нарэшце, ствараць новую ўпраўленчую адзінку — аддзел адукацыі, спорту і турызму — падчас мінулагодняй рэформы дзяржапарату.

Пры гэтым — штодзень займацца мноствам вялікіх і малых спраў, з якіх складаецца ўпраўленне сістэмай асіповіцкай адукацыі. Якая, дарэчы, уключае 56 навучальных і выхаваўчых устаноў, дзе працуюць каля 2.000 дарослых і атрымліваюць веды звыш 7.000 дзяцей…

Выніковасць работы кіраўніка? Калектыў, які яна ўзначальвае, з 2006 па 2013 год у абласным конкурсе сярод раёнаў з колькасцю насельніцтва звыш 25.000 чалавек шэсць разоў займаў першае месца і двойчы — 2009 і 2012 гады — другое.

Сёння 81% педагагічных кадраў мае вышэйшую і першую педагагічную катэгорыі, шмат робіцца для далейшага ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў адукацыі, паляпшэння арганізацыі гарачага харчавання дзяцей і г.д. А яшчэ кіраўнік      РААСіТ праяўляе сябе ў грамадскай рабоце — Наталля Шаўчэнка ўзначальвае раённую арганізацыю РГА “Белая Русь”.

Не будзе перабольшваннем адзначыць, што Наталля Iванаўна ўваходзіць у шэраг лепшых упраўленцаў асіповіцкай адміністрацыі. А таму давайце і пажадаем ёй далейшага плёну ва ўсіх пачынаннях, сілы і крэатыўнасці, каб і надалей трымаць якасць школьнай адукацыі рэгіёна на ўзроўні, які адпавядае патрабаванням часу.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость