Харчаванне школьнікаў: плюсы і мінусы 18.12.09, № 104

Харчаванне школьнікаў:
плюсы і мінусы
Адзін з важных пунктаў захавання здароўя школьнікаў — іх правільнае харчаванне падчас знаходжання ва ўстанове. З пачатку навучальнага года ў гарадскіх школах адбыліся пэўныя змены: абслугоўванне сталовых перададзена райаддзелу адукацыі, ліквідаваны школьныя буфеты.
Прайшло ўжо амаль чатыры месяцы — час, дастатковы для таго, каб сталі відавочнымі плюсы і мінусы новаўвядзенняў. Сёння іх і абмяркоўваюць на старонках “АК” зацікаўленыя асобы.
Анатоль Шчамялёў, дырэктар СШ № 3:
— Калі зыходзіць з таго, што самая вялікая каштоўнасць — здароўе дзяцей, то тут мы толькі выйгралі: зараз гарачым харчаваннем ахоплена каля 80% вучняў. Арганізавалі работу такім чынам, каб не было ў сталовай натоўпаў: ёсць перапынкі ў 15, 20, 30 хвілін. Асноўная колькасць дзяцей харчуецца на паўгадзінным перапынку “ў два патокі”, таму месца хапае ўсім. Вучням прапануецца некалькі варыянтаў меню. Прадукты пастаўляюцца своечасова. Лічу, што буфет у школе не патрэбен. Лепш працаваць над тым, каб дабіцца 100% ахопу школьнікаў гарачым харчаваннем.
Святлана Мамсікава, дырэктар гімназіі:
— Рэгулярна наведваюць сталовую больш за 90% вучняў. У меню абавязкова ўключаюцца сокі, садавіна, гародні-на, мяса, рыба. З атрыманнем прадуктаў перабояў няма. У сувязі з вялікімі аб’ёмамі работы — проста фізічна не паспяваюць — сталовай давялося адмовіцца ад папулярнай сярод вучняў выпечкі. Гэта, канечне, страта. Лічу, што ў цэлым харчаванне збалансаванае і даступнае. Што тычыцца буфета, ён абавязкова павінен працаваць, але — як дадатковая крыніца харчавання, а не асноўная. Шкада будзе, калі наша цудоўнае школьнае кафэ не адновіць сваю работу.
Ксенія Рак, урач-гігіеніст Асіповіцкага райЦГЭ:
— Канечне, напачатку было вельмі шмат арга-нізацыйных пытанняў. З цягам часу ўсё больш-менш нала-дзілася. Самы галоўны плюс — павелічэнне колькасці вучняў, якія атрымліваюць гарачае харчаванне. Калі ўлічыць, што ў дзяцей вялікія нагрузкі, знаходзяцца яны ў школе па 6-7 гадзін, то нармальна паесці за гэты час проста неабходна для дзіцячага арганізма, асабліва беручы ў разлік тое, што далёка не ўсе прывучаны паўнацэнна снедаць дома.
Да хібаў можна аднесці адсутнасць агульнага складскога памяшкання. Так, некаторыя школы трымаюць значны запас прадуктаў. Адмоўным лічу і адсутнасць буфетаў. Канечне, пры іх наяўнасці быў меншы ахоп гарачым харчаваннем, але затое кожнае дзіця мела магчымасць хаця б перакусіць. Зараз жа ў школах у сярэднім харчуюцца 80% дзяцей. Гэта значыць, астатнія галодныя альбо вымушаны бегаць падчас перапынкаў у бліжэйшыя гарадскія гандлёвыя кропкі, што, згадзіцеся, значна дэзарганізуе вучэбны працэс. Магчыма, варта арганізаваць работу буфетаў у пэўны час, напрыклад, з 12 да 15 гадзін і ў суботу. Заадно і ў настаўнікаў была б магчымасць падмацавацца.
Яшчэ адна не да канца вырашаная праблема — недахоп посуду. Па санітарных нормах ён павінен паспяваць высыхаць да наступнага карыстання, што не заўсёды выконваецца. Сёлета былі закуплены гладкія шклянкі з тонкага шкла і да гэтага часу ўжо шмат іх разбілася. З-за вялікай колькасці наведвальнікаў прыходзіцца загадзя накрываць сталы, і часта ежа астывае.
Не атрымалася супрацоўніцтва з хлебазаводам: выпечка была не заўсёды свежай і смачнай. Зараз дзеці ўзамен здобы атрымліваюць багатыя пекцінам зефір і мармелад з бабруйскага “Чырвонага харчавіка”.
Што тычыцца тэрмінаў, якасці і колькасці пастаўляемых аддзелам адукацыі прадуктаў, то тут нараканняў няма.
А вось якое меркаванне наконт харчавання маюць вучні.
Насця Калініна, 11 клас СШ № 1:
— Раней, калі ў школе быў буфет, можна было падсілкавацца на любым перапынку, а зараз прыходзіцца чакаць чацвёртага перапынку.
Аляксей Усніч, 11 клас СШ № 1:
— Я — за, таму што не трэба стаяць у чарзе, каб купіць той жа коржык з сокам. Харчаванне стала смачнейшым і больш танным.
Дарэчы, многім школьнікам — і не толькі старшакласнікам — “рэформа харчавання” не падабаецца менавіта з-за адсутнасці буфета. А вось пераважная колькасць бацькоў цалкам задаволена тым, што больш дзяцей стала атрымліваць паўнацэннае харчаванне, менш ужываць “фаст-фуду”.
Наталля Курс, маці
8-класніцы СШ № 2:
— Лічу, што гарачае харчаванне павінна адпавядаць сваёй назве і сапраўды быць гарачым, што не заўсёды ў рэальнасці. Думаю, не толькі ў нашай школе, але і ў іншых. І, канечне, буфет таксама павінен быць: калі, напрыклад, мала ўрокаў, то можна проста перакусіць, калі многа — паесці і гарачае, і праз некалькі ўрокаў яшчэ што-небудзь.
Ахоп гарачым харчаваннем вучняў 5-11 класаў за бацькоўскую плату. 2008-2009 навучальны год: гімназія — 50%, СШ № 1 — 49, СШ № 2 —54, СШ № 3 — 50, СШ № 4 — 78; 2009-2010 навучальны год — 81, 70, 80, 72, 96% адпаведна. Усяго ж новымі формамі абслугоўвання (напрыклад, меню заўтрашняга дня) ахоплена 100% школьнікаў. Да новага навучальнага года закуплена 64 адзінкі халадзільнага і тэхналагічнага абсталявання (58,4 млн. руб.), посуду на 38,6 млн. руб. Кошт гарачага харчавання для вучняў 5-11 класаў за бацькоўскую плату вагаецца ад 1.300 да 2.000 рублёў, што ў сярэднім танней, чым летась. Больш разнастайным стаў рацыён харчавання, аптымальна выконваюцца натуральныя нормы.
Дазволю выказаць і асабістае меркаванне: буфет у школе патрэбен. Але ні ў якім разе яго наяўнасць не павінна ўплываць на колькасць дзяцей, якія бяруць гарачае. Пераканаць школьнікаў у тым, што трэба есці не толькі прысмакі, але і — можа, не надта смачныя, але вельмі карысныя кашы, — задача, згадзіцеся, актуальная. Калі харчаванне дзяцей стане агульным клопатам бацькоў і школы, то адзін з пунктаў здароўезберажэння пэўна будзе выкананы. Для дасягнення аптымальнага варыянту харчавання вучняў школам засталося ўдасканаліць сістэму заказу-выдачы порцый, палепшыць смакавыя якасці прапаноўваемых дзецям страў, адкрыць буфеты; бацькам — пераканаць дзяцей у неабходнасці гарачага харчавання і кантраляваць выкананне “бацькоўскага наказу”. Папрацуем?
Валянціна КОРБАЛЬ.

Последние новости

Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Граждане Российской Федерации смогут проголосовать на выборах в Государственную Думу на участках в Беларуси

16 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем