Школа, дзе не ставяць адзнак

Школа, дзе не ставяць адзнак

Гэтыя хлопчыкі і дзяўчынкі ў нядзелю знаходзяць гадзіну-другую, каб, адарваўшыся ад школьных падручнікаў, віртуальных падарожжаў і дзіцячых гульняў, адправіцца ў Крыжа-Узвіжанскі храм. Протаіерэем Аляксандрам Кісялёвым і матушкай Тамарай тут створана нядзельная школа, у якой заняткі вядуць педагогі Валянціна Філімошына і Алена Мядзелец.

— Чалавека павінны суправаджаць па жыцці шчаслівыя ўспаміны дзяцінства, поўнага любові і духоўнай радасці. Трэба навучыць дзяцей супраціўляцца тым спакусам, што непазбежна сустрэнуцца ім у жыцці, — разважае Валянціна Васільеўна. — Школьнікі павінны навучыцца дыферэнцыраваць дабро і зло, а дарослыя закліканы напоўніць іх адкрытыя свету сэрцайкі святлом і спагадай.

Нашы выхаванцы прымаюць удзел у богаслужэнні, пасля якога мы многа гутарым з імі, вучым дабраце, міласэрнасці, клопату аб бліжнім, павазе да бацькоў. Гаворым аб велічы нашай Радзімы, любові да роднай зямлі. Вучым падбіраць сяброў. Арганізуем святочныя канцэрты, тэатралізаваныя спектаклі…

Два дзясяткі хлопчыкаў і дзяўчынак ва ўзросце ад 5 да 15 гадоў займаюцца ў дзвюх узроставых падгрупах. Заняткі будуюцца ў форме дыялогу педагога і дзяцей. У наяўнасці і маляванне: рабяты перадаюць на паперы сваё светаадчуванне, перажыванні. А разам з Валянцінай Радкевіч вышываюць цудоўныя карціны на радасць родным, шыюць мяшэчкі, якія напаўняюць духмянымі зёлкамі. Афармляюць і выставы сваіх работ.

Канечне, пасля заняткаў хочацца і пабегаць, і пасмяяцца. Але чаго тут сабе не дазваляюць, дык гэта крыўдзіць і абражаць адно аднаго. Зярняты дабрыні даюць свае ўсходы…

Iна ЗАСКЕВІЧ.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем