Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

СЕЗОН ПАЛЯВАННЯ на самцоў вальдшнэпа, качараў адкрыецца            5 красавіка і працягнецца да 11 мая. У гэты ж час можна паляваць і на пралётных гусей. Паляўнічаму дапускаецца мець пры сабе выжала альбо спаніэля для росшуку забітай птушкі. Выкарыстанне сабак іншых парод забараняецца. Пуцёўка на адзін дзень палявання каштуе 50 тысяч рублёў, на сезон — 250. Паляванне дазволена па суботах-аўторках, а таксама ў святочныя дні.

У ЛІКУ ПЕРАМОЖЦАЎ праведзенага абласной прафсаюзнай арганізацыяй работнікаў АПК агляду-конкурсу на лепшую работу па стварэнні належных умоў працы і вытворчага быту для працаўнікоў машынных двароў, жывёлагадоўчых ферм і комплексаў ёсць і прадстаўнік Асіповіччыны — МТФ калгаса “Бярэзіна”.

НА ГЭТЫМ ТЫДНІ наведалі сумеснае закрытае акцыянернае таварыства “Асіповіцкі вагонабудаўнічы завод” вучні шэрагу ўстаноў адукацыі раёна: СШ № 3, гімназіі, Дараганаўскага ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа. Праведзеныя экскурсіі дазволілі падлеткам пазнаёміцца з тэхнікай і тэхналогіяй завадской вытворчасці, рознымі прафесіямі, умовамі працы. Цікавасць з боку падрастаючага пакалення да прадпрыемства дае права спадзявацца, што некаторымі юнакамі і дзяўчатамі пры паступленні будуць абраны менавіта тыя спецыяльнасці, якія ў будучым дазволяць працаваць на гэтай сучаснай вытворчасці.

САНІТАРНА-ЭПІДЫЯЛАГІЧНАЯ СЛУЖБА РАЁНА ў вясновы перыяд узмацняецца дзяржаўны нагляд за якасцю вады ў грамадскіх калодзежах. На сёння працэнт нестандартных проб па мікрабіялагічных паказчыках складае 8, па фізіка-хімічных — 11,6. У першую чаргу павінны праяўляць пільнасць самі карыстальнікі калодзежаў. У прыватнасці, трэба абавязкова кіпяціць ваду перад ужываннем, для харчавання дзяцей лепш выкарыстоўваць бутыляваную ваду. Рэкамендуецца правесці чыстку калодзежаў: цалкам вычарпаць альбо выкачаць ваду, прамыць сцены, пажадана з прымяненнем хлораўтрымліваючых рэчываў, і даць магчымасць калодзежу запоўніцца чыстай вадою.

ДРУГУЮ ПРЭМІЮ ў міжнародным літаратурным конкурсе “Сям’я. Адзінства. Айчына” атрымала наша зямлячка Лёля Багдановіч. Паэтка апошнім часам не толькі піша многа вершаў на самую разнастайную тэматыку, але і праводзіць шматлікія сустрэчы. З-пад нястомнага пяра Лёлі Уладзіміраўны выходзяць рыфмаваныя радкі для рознай аўдыторыі — як для дарослых, так і для юных чытачоў. Нярэдка яе творы з’яўляюцца і на старонках “Асіповіцкага краю”.

Последние новости

Общество

Памятное мероприятие, посвященное дню рождения Владимира Ильича Ленина, организовали на одноименной площади 22 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Філіялам “Ялізава” ААТ “Гродзенскі шклозавод” выпушчана больш за 35 мільёнаў слоікаў

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Прэм’ера нацыянальнага фільма “Адно на дваіх”

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Навучэнцы Асіповіцкага дзяржаўнага каледжа пастаяннаўдасканальваюць свае навыкі на практыцы.

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання “БРСМ” аб’ядноўвае 1 350 маладых людзей.

25 апреля 2026
Читать новость
Профилактика

В районе участились случаи мошенничества путем взлома учетной записи в мессенджере Telegram

25 апреля 2026
Читать новость