На Асіповіччыне сеюць з настроем

На Асіповіччыне сеюць з настроем

seyuts-z-nastroem

Дружна і зладжана распачалася пасяўная кампанія ў ААТ “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне”. У механізаванае звяно, якое займаецца падрыхтоўкай глебы і сяўбой, уваходзяць механізатары Юрый Плышэўскі, Сяргей Баразна, Адам Крывашэеў і Анатоль Крот (на здымку). Гэтым адказным хлебаробам сельгаспрадпрыемства смела даручае лепшую тэхніку. Ад руплівасці хлопцаў, па вялікім рахунку, залежыць, наколькі ўдалым будзе ўвесь сельскагаспадарчы сезон. Яны з’яўляюцца прыкладам у працы і для іншых механізатараў.

Сёлета аграрыям “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэння” трэба пасеяць 340 гектараў яравых зерневых і зернебабовых: ячменю — 130 гектараў, аўса — 80, 10 га грэчкі ды 120 зоймуць зернебабовыя.

— Выходзім у поле з задавальненнем, — падзяліўся галоўны сейбіт гаспадаркі (механізатар адзін спраўляецца з гэтай ганаровай місіяй) Адам Крывашэеў. — Сяўба, безумоўна, больш падабаецца, чым рамонт тэхнікі, хоць і ён таксама вельмі важны. Сёлетняя вясна дазваляе выконваць работу планамерна і спакойна. Няма такога адхілення ад графіку, якое было летась           з-за неспрыяльнага надвор’я. Зараз у пагодлівыя дні працуем з самай раніцы і да 7 гадзін вечара. За дзень на сваім энерганасычаным “Беларусе-3022” спраўляюся прыкладна з 25 гектарамі ворыва.

На сёння гаспадарка ўжо засеяла амаль трэць запланаваных на вясну пад збожжа і зернебабовыя плошчаў. Першым легла роўнымі радкамі ў зямлю насенне ячменю.

Фота Ніны ЦАРЫК.

Последние новости

Здоровье

Проблема сезона — клещи

17 мая 2026
Читать новость
Образование

Детский сад для малышей от года: какие учреждения в Осиповичах открывают группы и как подготовить ребёнка

17 мая 2026
Читать новость
Общество

«Письма в прошлое»: как в Осиповичах хранят имена героев

17 мая 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 17 мая для всех знаков Зодиака

17 мая 2026
Читать новость
Общество

Политический кризис в Польше: почему президент и правительство не могут найти общий язык

16 мая 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с главным специалистом отдела по образованию

16 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем